Грамадства8484

Палескі «Хатабуд»: адзін дзень Андруся Горвата, які з'ехаў з Мінска аднаўляць дзедаву сядзібу ФОТАРЭПАРТАЖ 

Вёска, куды вярнуўся Андрусь Горват, называецца Прудок. Гэта ў глушы Палесся, каля мяжы з Украінай, 300 км на поўдзень ад Мінска. У Прудку жыве каля 150 чалавек. Найбліжэйшыя ад яе гарады — Хойнiкi і Калінкавічы. Калi ведаеце знакамiтыя вёскi Юравiчы, Аўцюкi цi Каранёўку («Людзi на балоце» Мележа) — гэта побач.

Зарабляў Андрусь Горват фрылансам. Хацеў пайсці настаўнiкам у Юравiцкую школу. Дык не ўзялі. Разлічвае ён цяпер на пракорм са свайго вялікага агарода.

У сённяшнім нумары папяровага тыднёвіка «Наша Ніва» апублікаваная чарговая частка дзённікавых запісаў Горвата. А мы тут на сайце пакуль прапануем вам фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна з Прудка.

Раніца ў хаце Горвата пачынаецца з радыё «Культура» у цемры. Класічная музыка ў вясковай хаце гучыць па-іншаму. Пад гукі сімфанічнага аркестра у хату трапляе ранішняе святло. 

Сцены ў хаце атынкаваныя глінай. На месцы, дзе старая тынкоўка была выпаўшы ў форме сэрца, Горват выклаў сэрца з каменьчыкаў. «Калі наступным разам мне скажуць, што я маю каменнае сэрца, я не буду абвяргаць», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.

У грубцы ўжо паліцца. Андрусь абірае бульбу на сняданак.

Запасы на зіму з уласнага гароду ляжаць на падлозе ў хаце.

Сняданак Горват гатуе ў адрамантаванай грубцы на агні. У гэты дзень у чыгунку варыцца бульба, а на патэльні смажыцца сала з цыбуляй. Пах расцякаецца па пакоі і змешваецца з водарам дрэва і глінянай тынкоўкі… Радыё прамаўляе прагноз надвор'я.

Чыгунок са зваранай бульбай Андрусь бярэ ў ручнік і ідзе сцэджваць ваду на двор. Пара ад вады грэе яго рукі…

Сыты паляшуцкі сняданак: бульба, яйкі, сала, цыбуля, малако, памідоры і смятана. Пад патэльняй стаіць адрэзаны драўляны кругляк. Снедае Горват на стале, які зрабіў яго дзед. Кожная пляма, зрэзы ад нажа і шчыліны на ім — адбітак побытавай мітусні гэтай хаты.

Крыж на галоўнай вуліцы ў Прудку. Хата Горватаў — у самым левым куце.

Андрусь п'е гарбату з заваранага багуну.

У міжрамніку — гняздзечка для дачкі Горвата, Варвары, якая час ад часу прыязджае да яго з Мінска.

Андрусь выкапаў у лесе, які за плотам, яблыню-дзічку і нясе яе ў свой двор.

Від з двара Горвата. Прудок. Вуліца Дзяржынскага. Дзень хіліцца да вечара.

Андрусь садзіць яблыню-дзічку ў сваім двары. Яго дзед, які жыў тут, таксама займаўся садаводствам. На наступны год гэтую яблыню трэба прышчапляць…

Пакуль на вуліцы яшчэ відна, трэба і пасекчы дровы.

Задні двор на сядзібе. Андрусь сядзіць на драбіне ля дрывотні.

Палескі «ламберсэксуал» коліць ̶с̶э̶л̶ф̶і̶ дровы. Да Мінска 300 кіламетраў. Вечарэе. Пятніца.

На будаўнічым бушлаце Горвата «Мосметрострой» закрэслены, а зверху чорным маркерам лаканічна напісана «Хатабуд». 

Прудок ахутаў цёмны восеньскі вечар. У хаце гарыць святло, грубка ўжо паліцца на ноч. Ля яе Андрусь шліфуе чарговую драўляную падстаўку для посуду.

На сцяне ў хаце вісіць абраз і партрэт 17-гадовага ссыльнага дзеда Горвата.

Іранічны малюнак у хаце.

Блізіцца ноч. Прудок хутка засне. Перад маім ад'ездам Андрусь кажа, што пераезд у гэтую хату — гэта спроба «упісацца ў генеалагічнае дрэва маёй сям'і». На небе ўжо свецяць зоры. Бярэцца на мароз. Акацыя ля хаты, якую пасадзіў Горватаў дзед, амаль высахла. На ёй засталася толькі адна жывая галінка і ёй трэба перажыць зіму.

Каментары84

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой19

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?10

Федэральны суддзя пастанавіў прыбраць імя Трампа з фасада Кенэдзі-цэнтра ў Вашынгтоне

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild14

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў23

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць