Свет

ЦВК М'янмы адклаў абвяшчэнне вынікаў выбараў

Але прыхільнікі апазіцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю яшчэ з нядзелі святкуюць перамогу.

AP

Выбарчая камісія М'янмы 9 лістапада адклала абвяшчэнне першых вынікаў парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў нядзелю пры рэкорднай яўцы. У той жа час прадстаўнікі апазіцыі ўжо святкуюць перамогу.

Першыя вынікі парламенцкай кампаніі павінны былі быць абвешчаныя ў 09:00 па мясцовым часе (05:30 па Мінску). Аднак абвяшчэнне вынікаў без тлумачэння прычын было перанесена на другую палову дня. У выбаркаме абяцаюць паступова апублікаваць вынікі галасавання па кожным суб'екце краіны (14 штатаў і адміністрацыйных абласцей).

У той жа час прыхільнікі апазіцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю (НЛД) яшчэ з нядзелі святкуюць перамогу. Тысячы людзей у Янгоне сабраліся каля дома лідара партыі, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы з транспарантамі: «Мы перамаглі». «Мы пакуль не можам паведаміць вам дакладныя дадзеныя. Магу толькі сказаць, што ў НЛД вельмі добрыя пазіцыі», — паведаміў прадстаўнік партыі Цін О.

Як адзначаюць назіральнікі, для перамогі НЛД неабходна атрымаць дзве траціны месцаў у абедзвюх палатах парламента, бо 25%, згодна з мясцовым заканадаўствам, аўтаматычна зарэзерваваны за ўзброенымі сіламі краіны. Пры гэтым кіруючай Саюзнай партыі салідарнасці і развіцця (СПСР), якая мае падтрымку ў войску, для абсалютнай перамогі будзе дастаткова толькі 40% месцаў у парламенце.

Парламент у М'янме з'явіўся толькі ў 2010 годзе. Да гэтага ў краіне з 1962 года захоўвалася ваенная дыктатура. Па дадзеных мясцовых СМІ, яўка ўчора склала каля 80%. Аднак выбаркам рэспублікі гэтыя дадзеныя пакуль не пацвердзіў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць