Свет9393

Турцыя збіла расійскі Су-24 на мяжы з Сірыяй

Раней Анкара засцерагала Маскву ад бамбавання туркменскіх вёсак на мяжы.

hurriyet.com.tr

У Сірыі на мяжы з Турцыяй пацярпеў крушэнне расійскі самалёт Су-24, паведаміла Міністэрства абароны Расіі.

«Мінабароны РФ адзначае, што ўвесь час палёту самалёт знаходзіўся выключна над тэрыторыяй Сірыі. Гэта зафіксавана аб'ектыўнымі сродкамі кантролю», — заявіла Мінабароны РФ.

Самалёт знаходзіўся на вышыні 6000 метраў.

Турэцкія СМІ са спасылкай на крыніцы пішуць, што самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі і быў збіты турэцкімі знішчальнікамі амерыканскай вытворчасці F-16. Паводле турэцкіх СМІ, абодва пілоты катапультаваліся, іх захапілі ў палон сірыйскія туркмены — этнічная група, роднасная туркам і якая карыстаецца іх падтрымкай.

Пазней інфармагенцтвы паведамілі, што абодва пілоты расійскага самалёта Су-24 мёртвыя.

Сяргей Румянцаў і Эльдар Сафутаў змаглі катапультавацца з палаючага бамбавіка. Паводле некаторых дадзеных, пілот гвардыі маёр Сяргей Румянцаў застрэліўся, каб не патрапіць у палон. На зямлі яго знайшлі ўжо мёртвым.

Пазней арабскія відэаблогеры FSA («Свабодная сірыйская армія») паведамілі пра смерць другога пілота Эльдара Сафутава. Катапультаваўшыся, ён трапіў у палон да жыхароў вёскі, якія аказаліся баевікамі FSA. Прадстаўнікі «Свабоднай сірыйскай арміі» заявілі, што Эльдар Сафутаў спрабаваў бегчы, і па ім адкрылі агонь.

Пацярпелымі ў выніку падзення абломкаў расійскага самалёта Су-24 апынуліся двое жыхароў раёна Яйладагы правінцыі Хатай ў Турцыі, перадае канал Ulusual.

Знішчэнне расійскага самалёта можа выклікаць абвастрэнне і без таго нацягнутых расійска-турэцкіх адносін.

Чытайце таксама:

На мяжы Сірыі і Турцыі збіты знішчальнік

Мінабароны Турцыі расказала пра 10 папярэджанняў расійскаму самалёту

Турцыя настойвае, што збіты самалёт парушыў яе паветраную прастору

Турцыя паказала траекторыю палёту збітага Су-24

Пуцін выступіць з заявай аб гібелі расійскага Су-24

НАТА склікала экстранную нараду ў сувязі з падзеннем расійскага Су-24

Пяскоў: Казаць пра наступствы для адносін РФ і Турцыі цяпер няправільна

Адзін з пілотаў збітага расійскага Су-24 загінуў - СМІ

Сірыйскія баевікі распавялі пра забойства расійскага пілота

Алесін: Вайны паміж Турцыяй і Расія не будзе, але ад Расіі можна чакаць асіметрычнага адказу

Арсеній Сівіцкі: З боку Анкары гэта вельмі жорсткі сігнал Крамлю

Пуцін назваў атаку на расійскі Су-24 «ударам у спіну»

Каментары93

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць