Грамадства1919

Рэктар БДУ перасцярог студэнтаў ад удзелу ў «дэструктыўных працэсах» і «палітычных гульнях»

Рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Абламейка выступіў з адмысловай заявай наконт увядзення аплаты за пераздачу іспытаў і залікаў.

websmi.by

Увесці аплату ў БДУ мяркуецца з 1 студзеня 2016 года. Гэта ўжо выклікала пратэсты сярод студэнтаў: яны сабралі 2500 подпісаў, якія адміністрацыя ўніверсітэта праігнаравала. У падтрымку беларускіх студэнтаў выказаўся і Еўрапейскі студэнцкі саюз.

У сваім звароце Абламейка назваў увядзенне аплаты за пераздачу іспытаў і залікаў клопатам пра якасць адукацыі. «Нас хвалюе якасць адукацыі і прэстыж дыплома БДУ. Клапоцячыся пра гэта, БДУ ўвёў плату за пераздачу залікаў і іспытаў, што з'яўляецца адным з інструментаў уплыву на вучобу студэнтаў», — адзначыў рэктар БДУ. Па яго словах, перад прыняццем рашэння было праведзенае абмеркаванне з усімі навучальнымі падраздзяленнямі універсітэта, таксама ладзіліся сустрэчы кіраўніцтва з органамі студэнцкага самакіравання, студэнцкіх саветаў па якасці адукацыі, было праведзенае апытанне думкі студэнтаў.

Абламейка адзначыў: «Рэктарат БДУ атрымаў калектыўны зварот студэнтаў па пытанні аб плаце за пераздачы і адказаў на гэты зварот. Пасля падачы звароту ніхто са студэнтаў па гэтым пытанні на прыём да рэктара або прарэктараў не прыходзіў».

Рэктар БДУ назваў недакладнымі і правакацыйнымі звесткі, быццам на некаторых студэнтаў аказваўся ціск за пратэсты супраць новаўвядзення: «У нас няма ні аднаго факту, каб студэнтаў універсітэта хтосьці пераследваў за якія-небудзь дзеянні. Канкрэтныя факты пра кожны падобны выпадак стануць прадметам разгляду на ўзроўні кіраўніцтва універсітэта».

Абламейка лічыць, што некаторыя арганізацыі стараюцца перавесці пытанне пра плату за залікі і іспыты ў палітычную плоскасць. «Лічым непрымальнымі спробы ўцягнуць студэнтаў нашага ўніверсітэта і іншых універсітэтаў краіны ў дэструктыўныя працэсы, закліканыя раскалоць акадэмічную супольнасць, скампраметаваць сістэму вышэйшай адукацыі краіны», — гаворыцца ў заяве рэктара. Ён заклікаў студэнтаў быць пільнымі і не даць уцягнуць сябе ў «палітычныя гульні».

Каментары19

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Туск расказаў, якія словы Пачобута былі першымі на волі8

Прэзідэнт Польшчы запрасіў Пачобута ў Прэзідэнцкі палац7

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна2

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх3

Коўл: Мая каманда і я дапамаглі дасягнуць вызвалення трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы6

«Уклаў усе свае грошы». Беларус з Польшчы паляцеў лячыць зубы ў Турцыю — цяпер яму трэба больш за 25 тысяч еўра на выпраўленне7

На беларуска-польскай мяжы адбываецца абмен пяць на пяць

У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай18

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць