Грамадства7272

Сустаршыня Беларускага саюза жанчын: Трохгадовы дэкрэтны адпачынак — марнатраўства

Водпуск па доглядзе дзіцяці на працягу трох гадоў — марнатраўства, заявіла сустаршыня Беларускага саюза жанчын, былы міністр працы і сацыяльнай абароны Антаніна Морава 26 лістапада ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі «Сацыяльная абарона і здароўе асобы ў кантэксце рэалізацыі правоў чалавека: навука, адукацыя, практыка».

БелТА

Паводле яе слоў, «гэта вельмі вялікі перыяд», і Беларусь з'яўляецца адзінай краінай з такім працяглым аплачваемым водпускам па доглядзе дзіцяці. Морава зазначыла, што ў Расіі дапамога па доглядзе дзіцяці плаціцца ў поўным аб'ёме толькі на працягу паўтара гадоў з дня нараджэння дзіцяці. 

У Беларусі штомесяц дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў складае 35-45% сярэднямесячнай зарплаты работнікаў. Зараз памер дапамогі складае 2,23-2, 87 млн. рублёў. Памер дапамогі большы на дзяцей, якія народжаныя другімі, а таксама маюць інваліднасць. 

Морава зазначыла: «Мы, калі я была міністрам, праводзілі даследаванне, згодна з вынікамі якога каля 70% жанчын не карыстаюцца правам быць у водпуску тры гады поўнасцю. У людзей элементарна не хапае грошай. Жанчыны выходзяць на працу, таму што баяцца яе страціць. Ім неабходна ўвайсці ў працоўны працэс, бо зараз усё мяняецца: мы перайшлі на новыя тэхналогіі, новыя спосабы ўзаемадзеяння на працы». 

Гаворачы пра дэмаграфічную сітуацыю, Морава сказала, што дзейсным механізмам падтрымкі сям'і з'яўляецца ўкладанне сродкаў у развіццё сямейнай інфраструктуры (набор сацыяльных паслуг, якасць абуладкавання жылога, прафесійнага і сацыякультурнага асяроддзя).

Морава не лічыць, што зараз назіраецца крызіс сям'і. На яе думку, адбываецца натуральная трансфармацыя. «Шматдзетныя сем'і сустракаліся часцей, калі былі эканамічна выгадныя, таму што пры аграрным укладзе грамадства чым у сям'і больш было дзяцей, тым больш паспяховая сям'я», — зазначыла яна.

Каментары72

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?2

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць