Свет22

У перастрэлцы ў прыгарадзе Баку загінулі шэсць чалавек: міліцыі супрацьстаіць рэлігійны рух «Мусульманскае адзінства»

Па меншай меры шэсць чалавек загінулі ў выніку перастрэлкі паміж паліцыянтамі і членамі рэлігійнай суполкі ў пасёлку Нардаран ў 25 кіламетрах на поўнач ад Баку.

Чацвёра загінулых — мясцовыя жыхары і двое — супрацоўнікі паліцыі, заявілі ў МУС і генеральнай пракуратуры Азербайджана.

Затрыманыя 14 чалавек, якія, па версіі ўладаў, планавалі пераварот. Паведамляецца, што бакі ўжылі стралковую зброю і гранаты.

Як перадае азербайджанскі навінавы сайт Haqqin, мясцовыя жыхары перакрылі подступы да пасёлка. Да Нардарана накіраваныя падраздзяленні ўнутраных войскаў МУС.

Групы вернікаў сабраліся на цэнтральнай плошчы пасёлка і спяваюць жалобныя спевы па загінулых адзінаверцах.

У чацвер сілы правапарадку затрымалі шыіцкага багаслова Талеха Багірзадэ, які ўзначальвае рух «Мусульманскае адзінства», і яшчэ некалькі чалавек.

Інцыдэнт адбыўся падчас дзённага намаза. Насельніцтва пасёлка Нардаран, паводле дадзеных СМІ, адрозніваецца асаблівай рэлігійнасцю і апазіцыйнасцю ў адносінах да свецкіх уладаў Азербайджана.

У сумеснай заяве МУС і генеральнай пракуратуры Азербайджана гаворыцца: «Узброеная радыкальная ісламская група рыхтавала серыю правакацый, тэрактаў і масавых беспарадкаў».

Як сцвярджаюць праваахоўныя органы Азербайджана, Багіраў і яго аднадумцы планавалі «гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу і ўвядзенне ў краіне нормаў шарыяту».

«Мусульманскае адзінства», па версіі МУС і пракуратуры Азербайджана, прыцягвала прыхільнікаў, забяспечвала іх зброяй і прапагандысцкімі матэрыяламі, рыхтавала тэракты супраць дзяржчыноўнікаў.

Багаслоў Багіраў раней падвяргаўся арыштам і адбываў тэрміны нібыта за захоўванне наркотыкаў. Азербайджанскія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каментары2

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

Відаць дым каля «Інтэграла» ў Мінску ФОТА11

Баранавічы па цікавасці для турыстаў значна абагналі Нясвіж. Але толькі па адным паказчыку5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома13

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць