Грамадства1414

Прапуцінскі сайт: Беларускую зброю купляюць для Ісламскай дзяржавы

Кіраўнік расійскага Інстытута Блізкага Усходу Яўген Сатаноўскі ў артыкуле на сайце газеты «Взгляд» выказаў думку, што Катар набывае ў Беларусі зброю з мэтай аснашчэння ёй ісламістаў, у тым ліку прадстаўнікоў Ісламскай дзяржавы.

«Асаблівую ўвагу мэтазгодна надаць намаганням манархій Персідскай Затокі па забеспячэнні сваіх прыхільнікаў у розных частках свету. Так, візіт у Мінск у канцы чэрвеня 2015 г. міністра абароны Катара Хамада бен Алі аль-Атыйі і яго перамовы з прэзідэнтам А. Лукашэнкам былі сканцэнтраваныя на закупках ўзбраення ў «інтарэсах катарскай арміі».

Пры гэтым апошняй беларуская зброя (уключаючы сістэмы ПЗРК, ПТРК і РПГ) не патрэбныя, катарская армія абсталявана па амерыканскіх стандартах. Відавочна, закупкі ідуць у інтарэсах «трэціх бакоў». Сярод канчатковых атрымальнікаў лівійскія ісламісты, баевікі на Сінаі і сірыйскія прыхільнікі ІД».

Таксама Сатаноўскі адзначае, што закупкамі зброі ў Беларусі таксама займаецца ААЭ. «У такіх аперацыях выступае Al Mutlaq Technology, гандлёвае прадстаўніцтва Al Mutlaq Croup. Яе генеральны дырэктар — Хусэйн Мухамед бен Мутлак аль-Гафлі — фігура непублічная. Больш вядомы яго стрыечны брат - Мухамед Абдула бен Мутлак аль-Гафлі, пасол ААЭ ў Мінску, што палягчае яму закупку ўзбраення ў гэтай краіне, свабоднай ад усіх міжнародных абмежаванняў і эмбарга».

«Раней ключавое месца ў такіх пастаўках займалі Паўночная Карэя і сербскія гандляры зброяй. Цяпер асноўны ўпор робіцца на Мінск, што ператварае Беларусь у найбуйнейшага экспарцёра ўзбраення для лакальных канфліктаў», — лічыць расійскі эксперт.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць