Нарэшце нашы ўзялі першае месца! Галерэя сучаснага мастацтва Ў і кнігарня логвінаЎ запрашаюць у назмушанай атмасферы Ўбара, у шаноўнай кампаніі, паглядзець на шырокім экране, як у прысутнасці шведскага караля Святлана Алексіевіч атрымае прэстыжную і вельмі важную для беларускай сітуацыі прэмію ды скажа нобелеўскую прамову.
Яскравы момант перамогі нашай культуры над цёмнымі сіламі бескультур’я святкуйма разам!
Ўбар, Мінск, Незалежнасці 37а. Пачатак а 18-00.
Абавязковая ўмова ўваходу — замова на бары аднаго напою.
Каментары