Улада99

Таццяна Караткевіч да навагодніх святаў здзейсніць восем паездак па рэгіёнах

Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Таццяна Караткевіч плануе да пачатку калядных і навагодніх святаў здзейсніць восем паездак па рэгіёнах Беларусі з наведваннем 35 вялікіх і малых населеных пунктаў. 

Як паведамляе прэс-служба кампаніі «Гавары праўду», сёння першы прыпынак экс-кандыдата ў прэзідэнты быў зроблены ў Лагойску. У гандлёвым цэнтры ў яе адбылася гутарка аб праблемах індывідуальнага прадпрымальніцтва, у тым ліку на мясцовым узроўні. Выслухаўшы людзей, Таццяна Караткевіч паведаміла пра свае планы. «Нашу праграму мірных перамен падтрымала вельмі шмат людзей, — адзначыла экс-кандыдат. — Ніхто не верыць у афіцыйныя 4 працэнты, якія «выпісала» мне ўлада. Мы перакананыя, што атрымалі не менш як мільён галасоў выбаршчыкаў, і гэта абавязвае рухацца наперад, не знікаць пасля прэзідэнцкіх выбараў, як гэта адбывалася з некаторымі іншымі кандыдатамі». 

Размова пра ўдзел у спісе «ТаК! За мірныя перамены» пад кіраўніцтвам Таццяны Караткевіч у маючых адбыцца парламенцкіх выбарах прадоўжылася і на мясцовым рынку, дзе сярод гандляроў былі не толькі жыхары Лагойска, але і прыезджыя з суседніх раёнаў. «Агульнае ўражанне: людзі незадаволеныя сваім сацыяльна-эканамічным становішчам, незадаволеныя непаважлівым стаўлененм улады да грамадзян краіны і жадаюць перамен», — адзначаецца ў прэс-рэлізе «Гавары праўду». 

Пасля Лагойска Караткевіч прыехала ў Бешанковічы. На рынку нешматлікія прадаўцы і пакупнікі таксама скардзіліся, што як прадпрымальнікі па віне ўлады знаходзяцца ў жорсткіх эканамічных умовах, так і ў людзей становіцца ўсё менш сродкаў. Усім у правінцыі даводзіцца рэальна эканоміць. Выжываць цяжка — у Бешанковічах вялікія праблемы з працаўладкаваннем. Таццяна Караткевіч таксама пабывала і ў мясцовай райбальніцы, дзе сустрэлася з пацыентамі і персаналам. 

Затым Караткевіч адправілася на сустрэчу з актывістамі ў Віцебску і Оршы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць