Эканоміка22

Беларусь можа заняць некаторыя нішы на расійскім рынку з-за эмбарга на ўкраінскую прадукцыю

Беларусь можа заняць некаторыя нішы на расійскім рынку з-за эмбарга на ўкраінскую прадукцыю. Такую думку выказаў 16 снежня ў Мінску генеральны дырэктар «Еўразійскага савета міжнароднага супрацоўніцтва», член Расйіска-беларускага дзелавога савета Аляксандр Альшэўскі.

На яго думку, што да замены ўкраінскай прадукцыі, то ніша можа заняць каля 80% плодаагароднінных кансерваў, сокаў, пюрэ для дзіцячага харчавання, 30% кандытарскага рынку. «Расійскі кандытарскі рынак пачаў абараняцца ад украінскай прадукцыі яшчэ да ўвядзення эмбарга. Тое, што пастаўляў у Расію той жа «Рашэн», можа пастаўляць і Беларусь, няма ніводнага аналагу, які б яна ні вырабляла», — мяркуе эксперт. 

На думку эксперта, беларускія тавары таксама могуць заняць нішу прадукцыі розных краін, якая закуплялася раней за валюту па дзяржзакупках. «Напрыклад, сушаныя агародніна і харчовыя канцэнтраты для сілавых структур, устаноў выканання пакаранняў, якія раней ішлі з Казахстана, Таджыкістана, Кітая. На сёння аналагічная прадукцыя з Беларусі аказваецца больш таннай пры прымальным спалучэнні цаны і якасці», — мяркуе Альшэўскі. 

Паводле яго слоў, Беларусь можа заняць сваё месца ў пастаўках сувенірнай прадукцыі, якая заменіць кітайскую, у тым лік па дзяржзакупках. 

«Таксама можна гаварыць аб прадукцыі легпрама. Гэта тычыцца спецадзення для РЧ, абрусаў і сурвэтак для гатэльнага бізнесу, спецыяльнага абутку. Беларусь па цане і якасці можа канкурыраваць», — мяркуе Альшэўскі. 

Беларусь, на яго думку, у наступным годзе можа заняць прэміум-сегмент на харчовым рынку. «За другую палову гэтага года Беларусь прапанавала для расійскага рынку імпартазамяшчальную прадукцыю сярэдняга, вышэйшага за сярэдні і прэміум-класа, якая не толькі замяшчае некаторыя санкцыйныя прадукты з Заходняй Еўропы, Украіны і іншых краін, але і намнога лепшая па якасці за гэту прадукцыю», — мяркуе Альшэўскі. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Лігу чэмпіёнаў другі год запар выйграў ПСЖ4

Украінца, які хацеў патаемна перабрацца ў Румынію, на мяжы затрымала сапраўдная мядзведзіца5

«Ён нават у Жодзінскай турме вешаў Пагоню». Эдуард Пальчыс просіць падтрымаць Кірыла Казея

Заўтра на кніжным кірмашы ў Варшаве будуць сустрэчы з Фядутам і Бабарыкам

У кітайскай пустыні разгледзелі з космасу дзясяткі новых ядзерных аб'ектаў4

Ці праўда, што за кветнікі каля пад'езда цяпер будуць штрафаваць?5

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць