Свет1010

Пуцін сцвярджае, што яго дочкі ніколі не выязджалі на працу або вучобу за мяжу

AP

Пра гэта ён сказаў у чацвер, 17 снежня, на прэс-канферэнцыі.

Пуцін распавёў, што ў розны час «чытаў розныя рэчы» пра сваіх дачок. «Зусім нядаўна ўсе сцвярджалі, што дочкі атрымліваюць адукацыю і жывуць за мяжой. Цяпер, дзякуй Богу, ніхто пра гэта не піша. Гэта праўда: яны жывуць у Расіі і нікуды ніколі не выязджалі. Яны вучыліся толькі ў расійскіх ВНУ», — сказаў прэзідэнт.

У той жа час, паводле яго слоў, «гэта не значыць, што яны не маюць кантактаў з калегамі [за мяжой]».

«Я імі ганаруся. Яны працягваюць вучыцца і працуюць», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Па словах Пуціна, яго дочкі «робяць першыя крокі ў сваіх кар'ерах, але дамагаюцца добрых поспехаў».

Ён таксама адзначыў, што яны не займаюцца бізнэсам і палітыкай. «Яны ніколі не былі зорнымі дзецьмі» і «не атрымлівалі задавальнення» ад вядомасці, сказаў Пуцін. «Яны проста жывуць сваім жыццём і робяць гэта вельмі годна», — сказаў на заканчэнне ён.

Пуцін не абверг, але і не пацвердзіў чуткі пра тое, што намеснік прарэктара МДУ Кацярына Ціханава — яго дачка. Ён адзначыў, што «гэта добрая ініцыятыва рэктара», якая «заключаецца ў тым, каб сумясціць магчымасці вышэйшай школы і навукі з патрэбамі прадпрыемстваў і народнай гаспадаркі».

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага13

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

У Люксембургу эксгумавалі прах колішняга кіраўніка АУН, яго перапахаваюць ва Украіне7

У ЗША мужчына загінуў у метро пасля таго, як яго зацягнула ў эскалатар. Больш за 20 хвілін яму ніхто не дапамагаў6

Адзін з найбуйнейшых беларускіх вытворцаў свініны пайшоў у банкруцтва2

Чэмпіён Беларусі па футболе раздаў падарункі дзецям з акупаваных тэрыторый Украіны4

У Мінску злодзей ехаў па аб’яве прадаваць скрадзены тэлефон, але ў аўтобусе сустрэў яго гаспадара2

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна7

Вучэнні стратэгічных ядзерных сіл, што пачала Расія, — найбуйнейшыя ў гісторыі4

У ЗША паказалі першую мадэль смартфона ад сям’і Трампа — з няправільным сцягам ЗША3

На выбарах у Каардынацыйную раду не змаглі прагаласаваць тры працэнты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага13

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць