Эканоміка1919

Калійны праект Гуцэрыева ў Любанскім раёне замарожаны, тэхніку вярнулі ў Расію

Калійны праект расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева ў Любанскім раёне замарожаны: памятны знак з капсулай ад Лукашэнкі прыбралі, будаўнічыя працы спыненыя, тэхніку адагналі назад у Расею.

Сёлета ў верасьні расейскі прадпрымальнік Міхаіл Гуцэрыеў і Аляксандар Лукашэнка ўрачыста заклалі капсулу ў гранітны памятны знак у гонар заснаваньня новага калійнага камбінату ў Любанскім раёне.

Выступаючы на ўрачыстай цырымоніі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсьліў, што гэта гістарычны момант і некалькі разоў казаў пра тое, што варта датрымлівацца тэрмінаў. Ён нават паабяцаў перайменаваць Любань у Гуцэрыеўск у выпадку якаснага і своечасовага выкананьня праекту.

У чаканьні крэдыту

Паводле мясцовых жыхароў, на сярэдзіну сьнежня ніякія будаўнічыя працы ў раёне вёскі Обчын Любанскага раёну, дзе павінен паўстаць калійны камбінат, не вядуцца. Працаўнікоў «Слаўкалію» ня звольнілі, ім плацяць заробкі, але на працу яны не выходзяць. У кампаніі катэгарычна адмовіліся камэнтаваць сытуацыю, аналягічны адказ быў атрыманы ад намесьніка старшыні Любанскага райвыканкаму па эканамічных пытаньнях.

Па словах Пятра, працаўніка «Слаўкалію», які папрасіў не называць яго прозьвішча, начальства запэўнівае людзей, што яны пачнуць выходзіць на працу ад сярэдзіны студзеня.

«Зараз там толькі мэханікі дзяжураць. Гэтага перапынку не плянавалася, узьніклі праблемы з фінансаваньнем. Абяцаюць, што з 15-га студзеня будзе праца, прыязджалі людзі зь Менску.

У горадзе бяда, нідзе няма работы. Думалі людзі, што адкрыецца камбінат, дык хоць праца будзе. А ўсё закрываюць, усё тухне».

Іншыя тэрміны пачатку будаўнічых працаў агучыла прэсавая служба Менскага аблвыканкаму — крэдыт атрымалі, усё адпавядае плянам і будоўля адновіцца ў сакавіку:

«Вы каму хочаце верыць, Гуцэрыеву, кіраўніку гэтай кампаніі ці мясцовым жыхарам? Што яны могуць ведаць? Крыху затармазілі, бо было пытаньне з крэдытам, але цяпер лінія адкрытая, і яны прыступаюць да працы. Гэта праўдзівая інфармацыя».

Капсулу схавалі ад… людзей

Лукашэнка і Гуцэрыеў ня толькі выступалі ў Любані — там была закладзеная капсула ў памятны знак ля падмурку будучага прадпрыемства. Цяпер таго знаку няма на месцы. У горадзе кажуць, што ў расейскага інвэстара скончыліся грошы, праект праваліўся, уся тэхніка адпраўленая сваім ходам у Расею.

«Сам камень прыбралі, каб яго ня спляжылі мясцовыя жыхары, вандалы, хуліганы», — пацьвердзіў Свабодзе Дзьмітры Сухан, намесьнік старшыні Любанскага райвыканкаму па пытаньнях архітэктуры і будаўніцтва.

Сухан настойвае, што інвэстар прытрымліваецца тэрмінаў, але пацьвярджае, што крэдыт яшчэ не атрыманы.

«На гэты момант яны пабудавалі тое, што ў іх было ў плянах. На сёньняшні дзень стаіць пытаньне атрыманьня крэдытных рэсурсаў ад кітайскага банку».

Крэдыт Гуцэрыева

У Менскім абласным выканаўчым камітэце запэўніваюць, што расейскі інвэстар атрымаў першы транш кітайскага крэдыту, а спыненьне працаў на зіму плянавае.

Дзіўна, што Гуцэрыеў чакае менавіта крэдытных сродкаў і не сьпяшаецца ўкладаць свае. Па ранейшай інфармацыі, ягоны ўнёсак павінен скласьці прыблізна 286 млн. даляраў. А астатнія грошы з агульнай сумы інвэстыцый у 1,5 мільярда даляраў у Дзяржаўнага банку разьвіцьця Кітаю будзе браць «Беларусбанк» пад гарантыі беларускага ўраду. GMC Global Energy plc, якой валодае Гуцэрыеў, абавязваецца сплачваць толькі працэнтную стаўку за кітайскі крэдыт.

Што тычыцца тэрмінаў будаўніцтва, то ў 2011-м годзе было абвешчана, што кампанія Гуцэрыева пры падтрымцы Беларусі пабудуе калійны камбінат ужо ў 2015-м. Але сёлета адклалі чаканы запуск на 2020 год. Па стане на сьнежань, праект замарожаны, былі зьдзейсьненыя толькі базавыя зямельныя працы.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду3

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду3

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць