Беларускае — запатрабаванае. Viber уключыў у калядны набор стыкераў беларускамоўныя
«Пакулькі», «Паці ў нашай хаце», «Будзе горача», «Смех у роце», — у папулярным мабільным дадатку Viber з'явіліся калядныя беларускамоўныя стыкеры.

Новаўводзіны заўважылі карыстальнікі.

На некаторых стыкерах відаць рэкламу гарэлкі «Бульбаш».

Viber — мабільны дадатак для званкоў і ліставання праз інтэрнэт, распрацаваны ў Беларусі.
Сёння гэтай прыладай карыстаюцца каля 700 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце.
Каментары