Эканоміка11

«Белнафтахім»: Умовы пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь у 2016 г. не пагоршацца

Умовы пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь у 2016 годзе не пагоршацца, заявіла БелаПАН прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка. 

Паводле яе слоў, такую выснову можна зрабіць на аснове падпісаных з расійскімі нафтавымі кампаніямі кантрактаў.

«Заключэнне дагавораў практычна завершанае», — сказала прэс-сакратар. 

На пытанне аб цане нафты для Беларусі яна адказала: «Цана ў сувязі з прыпыненнем падатковага манеўру пакуль застаецца такой жа, на ўзроўні 2015 года. Але вядзецца праца па ўліку ў цане якасці нафты, і пакуль яна не завершаная. Вы ведаеце, што якасць нафты пагаршаецца, пра што гавораць і расійскія нафтавікі, і расійскія СМІ, яна становіцца больш цяжкай, што выклікае пэўныя пытанні». 

Яна таксама зазначыла, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у штатным рэжыме. «Загрузка беларускіх НПЗ у канцы снежня — студзені не выклікае сумненняў», — сказала Касцючэнка. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку

Джон Коўл паабяцаў звярнуць адмысловую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных26

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі18

У абласных гарадах Беларусі прарасійскія актывісты правялі «Бессмяротныя палкі»11

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude1

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй10

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць