Свет55

Забарона на дзейнасць кампаній з турэцкім капіталам выклікала паніку на расійскім турыстычным рынку

Расійскі ўрад забараніў працаваць у Расіі будаўнічым і турыстычным кампаніям, падкантрольным грамадзянам Турцыі.

Урад Расіі зацвердзіў пералік асобных відаў работ, забароненых з 1 студзені 2016 г. да выканання арганізацыямі, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Турцыі, а таксама арганізацыямі, кантраляванымі грамадзянамі Турцыі і (або) арганізацыямі, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Турцыі.

Як паведамілі ў прэс-службе Кабінета міністраў Расіі, у гэты пералік увайшлі будаўніцтва будынкаў, інжынерных збудаванняў і будаўнічыя спецыялізаваныя працы; дзейнасць у галіне архітэктуры і інжынерна-тэхнічнага праектавання, тэхнічных выпрабаванняў, даследаванняў і аналізу; дзейнасць турыстычных агенцтваў і іншых арганізацый, якія надаюць паслугі ў сферы турызму; дзейнасць гатэляў і іншых месцаў для часовага пражывання; выкананне работ, аказанне паслуг для забеспячэння дзяржаўных і муніцыпальных патрэб; апрацоўка драўніны.

«Пералiк не ўжываецца да кантрактаў, заключаных да дня ўступлення ў сілу пастановы аб зацвярджэнні пераліку, на тэрмін дзеяння такіх кантрактаў», — падкрэслілі ў Кабінеце міністраў. У прэс-службе дадалі, што дакумент быў унесены ва ўрад ў мэтах выканання ўказа прэзідэнта Расіі ад 28 лістапада 2015 «Аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі РФ і абароне грамадзян РФ ад злачынных і іншых супрацьпраўных дзеянняў і аб прымяненні спецыяльных эканамічных мер у дачыненні Турэцкай Рэспублікі». Пастанова ўрада загадвае некаторым міністэрствам забяспечыць маніторынг выканання прэзідэнцкага ўказа. Цэнтрабанку таксама рэкамендавана падключыцца да гэтай працы.

Згодна з указам Пуціна, пад санкцыі Расіі ў выглядзе забароны на выкананне работ на тэрыторыі Расіі падпадаюць не толькі самі турэцкія кампаніі, але і фірмы, кантраляваныя грамадзянамі Турцыі.

Адначасова з гэтым Пуцін даручыў вызначыць пералік кантрактаў, на якія не распаўсюджваюцца гэтыя санкцыі. Гаворка ідзе як аб кантрактах з непасрэдна турэцкімі кампаніямі, так і з фірмамі, кантраляванымі грамадзянамі Турцыі.

24 снежня прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў зацвердзіў пералік з 53 працадаўцаў і заказчыкаў работ, на якіх не распаўсюджваецца забарона на прыцягненне з 1 студзеня 2016 грамадзян Турцыі для працоўнай дзейнасці. Гэтыя кампаніі і арганізацыі працуюць у галіне будаўніцтва, аўтамабілебудавання, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, палімерных труб і фітынгаў, сантэхнічнага абсталявання, пакрыццяў на падлогу.

Як паведамляюць расійскія СМІ, указ выклікаў паніку на турыстычным рынку. Кампаніі не ведаюць, як выканаць абавязацельствы па ўжо выкупленых турах.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»5

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць