Грамадства

Каардынатар БХД Гайдукоў аштрафаваны за распаўсюджванне ўлётак

Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў аштрафаваны на 2 базавыя велічыні за распаўсюджванне ўлётак.

Як паведамляе сайт праваабаронцаў www.spring96.org, распачатую ў дачыненні да яго адміністрацыйную справу разглядаў намеснік начальніка наваполацкай міліцыі Уладзімір Быкаў. Актывіст вінаватым сябе не прызнаў і доказы міліцыі лічыць неабгрунтаванымі.

30 снежня на Гайдукова быў складзены пратакол па ч. 2 арт. 21.14 КоАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў). Яго абвінавацілі ў распаўсюджванні ўлётак аб кампаніі «За якасную медыцыну».

Да матэрыялаў справы міліцыянеры далучылі паказанні «жанчыны, якая пажадала застацца невядомай». Яна паказала, што 15 снежня бачыла «хлопца, які расклейваў улёткі». З гарадскога аддзела міліцыі быў адпраўлены запыт камунальшчыкам, ці звяртаўся да іх хто-небудзь па дазвол на размяшчэнне ўлётак на спецыяльных інфармацыйных стэндах, якія размешчаныя ў дварах і каля пад'ездаў жылых дамоў. Адмоўны адказ у ЖЭС № 1 таксама прыкладзены да справы. У ім ёсць і яшчэ адзін матэрыял, які Андрэй Гайдукоў лічыць зусім недарэчным — раздрукоўка артыкула з сайта http://bchd.info, у якім размова ішла аб тым, што 21 снежня ў Наваполацку праходзіў збор подпісаў у межах кампаніі «За якасную медыцыну». Якое дачыненне гэтая падзея мае да ўлётак, Гайдукову не растлумачылі.

Месяц таму Гайдукоў ужо быў аштрафаваны за тое, што 16 лістапада праводзіў у Наваполацку пікет, прысвечаны зніклым палітыкам. Цяпер ён спрабуе абскардзіць рашэнне Наваполацкага суда. Разгляд касацыйнай скаргі ў Віцебскім абласным судзе прызначаны на 13 студзеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў2

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?16

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

«Спорт для бабулек» спальвае нечакана шмат калорый1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?5

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў2

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць