Свет11

Сілы ЗША ў Паўднёвай Карэі прыведзеныя ў найвышэйшую боегатоўнасць

Сілы арміі ЗША ў Паўднёвай Карэі прыведзеныя ў найвышэйшую ступень боегатоўнасці на выпадак правакацый з боку КНДР, перадае агенцтва Ёнхап. Адпаведны загад аддалі начальнік карэйскага генштаба генерал Лі Суг-Джын і камандуючы войскамі ЗША ў Паўднёвай Карэі Кёртыса Скапароці.

У панядзелак генералы правялі сумесную інспекцыю штаба карэйскіх ВПС і дыслакаванай у 50 км на поўдзень ад Сеула групоўкі сёмай паветранай арміі ВПС ЗША.

«Пасля нядаўняга выпрабавання КНДР сваёй ядзернай зброі ёсць высокая верагоднасць таго, што карэйскія вайскоўцы працягнуць раптоўныя правакацыі, каб змяніць цяперашні расклад сіл», - заявіў Лі Суг-Джын на сумеснай прэс-канферэнцыі са Скапароці.

«Армія Паўднёвай Карэі павінна сабрацца сіламі і быць у поўнай боегатоўнасці, каб перашкодзіць далейшым правакацыям з боку КНДР і падтрымаць мір і стабільнасць на Карэйскім паўвостраве», - дадаў генерал.

Днём раней у небе над Паўднёвай Карэяй зноў з'явіліся амерыканскія цяжкія бамбавікі Б-52, абсталяваныя ракетамі з ядзернымі боегалоўкамі. У апошні раз у карэйскім паветранай прасторы іх бачылі ў 2013 годзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо8

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

«Усярэдзіне абсалютна гнілыя». Беларусы незадаволеныя якасцю экзатычнай садавіны з В'етнама ў крамах3

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай1

Трамп: Іран збіў амерыканскі верталёт Apache, які патруляваў Армузскі праліў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі4

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць