Грамадства22

За рэгістрацыю ў электроннай чарзе на мяжы грошы браць не будуць

Reuters.com

Навагодні настрой беларусаў, якія любяць ездзіць за мяжу на машыне, сапсавала паведамленне пра аплату за рэгістрацыю ў электроннай чарзе на мяжы. Маўляў, цяпер, калі хочаш выехаць з Беларусі —плаці грошы. І сума не маленькая: 0.8 базавай з «легкавушкі» ці матацыкла, ці прасцей кажучы, 168 тысяч рублёў у звычайныя дні і 1 базавая, ці 210 тысяч рублёў — у святочныя. Адпаведная Пастанова Савета міністраў набыла моц 8 студзеня 2016 года.

Няўжо цяпер немагчыма выехаць за мяжу бясплатна? На самой справе, тлумачыць кіраўнік прэс-службы Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, плаціць за рэгістрацыю ў электроннай чарзе нічога не трэба.

«Аплата будзе толькі за браніраванне канкрэтнага часу заезду на пункт пропуску. Гэта, як такая платная паслуга. Само перасячэнне мяжы і ўезд на пункт пропуску — гэта бясплатна.

Сістэма электроннай чаргі складаецца з двух элементаў: платная паслуга, калі чалавек хоча гарантавана ведаць, што ў гэты час ён перасячэ мяжу без розных чэргаў і другі элемент — агульная чарга, але з рэгістрацыяй. Ну, як у банку, для таго, каб быў парадак, каб ніхто не залез без чаргі. Як гэта было раней, калі ў чаргу ўлазілі, перашкаджалі і гэтак далей. Цяпер чалавек прыехаў у зону чакання, атрымаў свой нумар у чарзе, і спакойна чакае», — тлумачыць схему працы электроннай чаргі на мяжы Аляксандр Цішчанка.

Такім чынам, калі вы не спяшаецеся, да прыкладу, ў аэрапорт і маеце час пачакаць, то плаціць за рэгістрацыю ў электроннай чарзе вам не трэба. Але тут узнікаюць новыя пытанні. Першае, а што, калі палова тых, хто едзе ў «ваш» дзень за мяжу, вырашылі не эканоміць і заплаціць за канкрэтны час — яны будуць ехаць і ехаць, а вам стой невядома колькі?

Суразмоўца Еўрарадыё супакойвае: для такіх «рэзервістаў» на памежных пераходах будзе асобны канал, і таму іх экспрэс-перасячэнне мяжы на агульную чаргу ўплываць не будзе. Да таго ж, колькасць рэзервацый часу ў электроннай чарзе плануецца абмежаваць.

«Будзе пэўная колькасць месцаў, якія можна такім чынам забраніраваць. Тут таксама не да бясконцасці. Інакш створым чаргу з «браніраваных».

Колькі чалавек у дзень змогуць за грошы забраніраваць сабе час перасячэння мяжы, прадстаўнік Памежнага камітэта не ведае. Кажа, на кожным канкрэтным памежным пераходзе будзе свой ліміт — у залежнасці ад «прапускной здольнасці» гэтага пункта пропуску. Але ліміт будзе, і калі гарантавана хочаце паспець на той жа самалёт — браніруйце загадзя, раіць Аляксандр Цішчанка.

Добра, каб не марнаваць час, вырашаеце вы адшкадаваць тыя дзесяць долараў і браніруеце сабе канкрэтны час у электроннай чарзе. Хутка праходзіце беларускую мяжу і… спыняецеся на нявызначаны час у чаканні на нейтральнай паласе перад польскім ці літоўскім пунктам пропуску. Проста таму, што ваша бронь на, да прыкладу, літоўскіх памежнікаў не распаўсюджваецца. Пытанне каардынацыі па экспрэс-пропуску машын праз мяжу яшчэ на самой справе з замежнымі калегамі не ўзгодненае, прызнаецца Аляксандр Цішчанка.

«Зразумела, мы будзе інфармаваць і праводзіць сустрэчы ў Памежным камітэце для таго, каб прысутнічала сінхроннасць у гэтым пытанні. Але ж рознае здараецца і цэйтноты таксама бываюць».

Супакойвае адно: сёлета па сістэме электроннай чаргі пачнуць працаваць толькі два пункты пропуску. «Брэст» павінен перайсці на новую форму працы да 29 лютага, а «Новая Рудня» — да 31 снежня. Астатнім далі час: частка мусіць увесці электронную чаргу да 31 снежня 2017 года, частка — да 31 снежня 2018 года. Таму, час на тое, каб дамовіцца з калегамі пра хуткі пропуск «браніраваных» у беларускіх памежнікаў ёсць. 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро8

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнарэйв у Белавежскай пушчы пасля пратэстаў перанеслі4

«Русафобы кончаныя, вам не сорамна?» Беларускі брэнд хацеў прадаць расіянам у эміграцыі антываенныя футболкі — і вось што атрымалася56

Прызналі «экстрэмісцкім» стары фільм «Жыве Беларусь!»1

Гэтая фіялетавая гародніна скарае свет, але стала дэфіцытнай3

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам5

Каб залагодзіць Трампа, ПАР прызначыла паслом у ЗША палітыка, які ўваходзіў ва ўрад яшчэ ў часы апартэіду

Лукашэнка падпісаў закон, якім уводзіцца адказнасць за «прапаганду» бяздзетнасці і гомасэксуалізму11

У Малдове вынеслі прысуд былому высокаму спецслужбісту за перадачу сакрэтных звестак беларускаму КДБ

У Навагрудку разбураюць кляштар навагрудскіх мучаніц, якія ахвяравалі сваімі жыццямі за мясцовых жыхароў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро8

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць