Як выглядае сенатарка Ганна Шарэйка пасля паўтара года ў следчым ізалятары ФОТА
У Вярхоўным судзе пачаліся слуханні па справе Ганны Шарэйка, члена савета рэспублікі і гендырэктаркі «Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі».

Побач з Шарэйка — Вальдэмарас Норкус, грамадзянін Літвы, былы дырэктар фірмы «Даймас», якая займаецца пастаўкай кармоў і якой належыць 100% акцый «Руском-Р».
Шарэйка і Норкус не хавалі сваіх рамантычных адносін.
Шарэйка трымаецца бадзера, для 55-гадовай жанчыны, якая больш за 1,5 года правяла у СІЗА, яна выглядае добра.
Акрамя Шарэйкі і Норкуса судзяць яшчэ пяцярых. Гэта Надзея Семчанкава — былая намесніца гендырэктара фабрыкі, Яўген Канавальчанка — былы намесник гендырэктара, Мікалай Камароў, былы намеснік гендырэктара па фінансах, Уладзімір Ярэмцэвіч — галоўны спецыяліст па замежнаэканамічных сувязях фабрыкі, Міхаіл Разжывін, гендырэктар расйскай фірмы «Руском-Р».
Адвакат Шарэйкі заявіла хадайніцтва аб замене меры стрымання — па яе словах, у былой сенатаркі есць шэраг хранічных захворванняў, якія могуць пагражаць яе жыццю і здароўю. Да таго ж, Шарэйка дасягнула пенсійнага узросту. Сваё 55-годдзе яна сустрэла за кратамі). Такія ж хадайніцтвы, аб замене меры стрымання падалі і адвакаты іншых абвінавачаных. А Норкус папрасіў яшчэ і перакладчыка — па яго словах, юрыдычную тэрміналогию на рускай мове ен разумее не вельмі добра.
Ганна Шарэйка была затрыманая ў жніўні 2014 года па падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. За кратамі яна правяла паўтара года.

* * *
Каментары