Свет55

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска

Па словах крыніц WSJ, ён абмяркоўваў гэта з Трампам.

Ілан Маск і Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson

Заснавальнік SpaceX Ілан Маск загадаў запаволіць працу Starshield, ваеннай версіі спадарожнікавай сувязі Starlink, ад якой залежыць Украіна, піша «Дождь» са спасылкай на The Wall Street Journal, якая ў сваю чаргу спасылаецца на амерыканскіх чыноўнікаў і дасведчаныя крыніцы.

Паводле іх слоў, гэтае рашэнне выклікала паніку ў Кіеве і замяшанне ў адміністрацыі Трампа.

Два суразмоўцы WSJ сцвярджаюць, што Маск і Трамп абмеркавалі абмежаванні па тэлефоне неўзабаве пасля таго, як пра іх стала вядома.

Па словах аднаго з іх, размаўлялі яны пра гэта і да рашэння — частка чыноўнікаў лічыць, што Маск дзейнічаў сам, аднак яшчэ адна крыніца газеты расказала, што перад увядзеннем абмежаванняў Маск кантактаваў з некалькімі высокапастаўленымі прадстаўнікамі адміністрацыі, у тым ліку з Трампам.

Калі разгарэўся скандал, прадстаўнікі SpaceX патэлефанавалі ў Белы дом, каб выпрацаваць агульную пазіцыю — кампанія і адміністрацыя ўзгаднілі рашэнне загадзя.

Сам Маск напісаў у X, што абмежаванні вызначаюць амерыканскія ваенныя і ў канчатковым выніку прэзідэнт. Трамп у панядзелак заявіў, што не ведае, хто за гэтым стаіць.

Абмежаванні пачалі дзейнічаць 14 кастрычніка. Паводле даных газеты, праз іх частка ўкраінскіх ударных дронаў і беспілотнікаў-перахопнікаў стала практычна бескарыснай, а ўкраінскія чыноўнікі заявілі, што расійскім ракетам стала прасцей абыходзіць СПА.

Незадоўга да гэтага Маск і Трамп публічна абураліся ўдарамі Украіны па расійскіх НПЗ, якія прэзідэнт ЗША звязвае з высокімі цэнамі на энерганосьбіты. 10 кастрычніка Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць такія ўдары, а Маск адказаў, што ўкраінскі прэзідэнт «зайшоў занадта далёка».

Каментары5

  • Украінскі аглядальнік
    21.10.2026
    З такіх як Трамп і Маск складаецца тая навалач, якая разам з Пуціным гвалтуе і забівае ўкраінцаў.

    [Зрэдагавана]
  • Андрусь
    21.10.2026
    Рэд., вы нешта маеце ад "харошых рускіх" з "Дождя"? Навошта такая складаная і заблытаная схема спасылак: "піша «Дождь» са спасылкай на The Wall Street Journal, якая ў сваю чаргу спасылаецца на амерыканскіх чыноўнікаў і дасведчаныя крыніцы", пры гэтым даючы ў тэксце спасылку на допіс у ТГ-канале "Дождя", дзе стаіць спасылка на артыкул на сайце "Дождя", аж толькі ў якім ёсць спасылка на платны артыкул на першакрыніцы - сайце The Wall Street Journal? Ці вам шкада 4 еўра, каб прачытаць той артыкул на WSJ і скласці свой тэкст-пераказ са спасылкай на першакрыніцу? Ці вы ангельскую мову не разумееце і можаце ўспрыняць інфармацыю толькі ў расійскім пераказе?
    Заўжды ў нашым цэху прынята даваць спасылку на першакрыніцу, а не на перапосты. Упэўнены, што акрамя "Дождя" гэтую інфу разабралі і шмат іншых рэсурсаў, і не расійскіх, але і ўкраінскіх і розных іншых. Чым вас зацікаўлівае "Дождь"?
  • выпачкались
    21.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць