Здарэнні

Кодавае слова «парабала»: у Мінску затрымалі кур'ера тэлефонных аферыстаў

Малады чалавек, сам таго не падазраючы, стаў кур'ерам тэлефонных аферыстаў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС сталіцы затрымалі 22‑гадовага мінчука, які выконваў ролю кур'ера тэлефонных ашуканцаў, думаючы, што дапамагае міліцыі, піша БелТА.

Спачатку яму патэлефанаваў нібыта прадстаўнік мабільнага аператара і пад падставай падаўжэння дамовы пераканаў назваць код з паведамлення.

Услед за гэтым былі тэлефанаванні ад ілжэсілавікоў, якія заявілі, што з яго банкаўскага рахунку ажыццяўляюцца падазроныя фінансавыя пераводы за мяжу і ўжо заведзена крымінальная справа. 

Пад псіхалагічным ціскам і пагрозамі хлопца пераключылі на псеўдасупрацоўніка пракуратуры, які запатрабаваў задэклараваць усе зберажэнні і аказаць садзейнічанне следству.

Калі высветлілася, што наяўных грошай у хлопца няма, а крэдыт атрымаць не ўдалося, аферысты прапанавалі яму стаць пазаштатным супрацоўнікам і выконваць кур'ерскія даручэнні.

Дзейнічаючы па інструкцыях куратараў, мінчук забраў па атрыманых каардынатах пакет з больш чым 20 тыс. рублёў, пераматаў яго скотчам і пакінуў ва ўмоўленым месцы. Пры гэтым яму сказалі пакінуць сабе каля 400 рублёў і перадаць іх пры наступным даручэнні.

На наступны дзень фігурант па кодавым слове «парабала» забраў канверт з наяўнымі ў непаўналетняга і перавёў на ўказаныя рэквізіты больш за 5 тыс. рублёў, дадаўшы да гэтай сумы 1 тыс. рублёў з уласнага заробку з афіцыйнага месца працы.

Каментары

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць