Здарэнні22

Топ-менеджары «Нафтана» абвінавачваюцца ў прычыненні ўрону на суму 46 млрд рублёў

Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асобаў ААТ «Нафтан». Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следствам устаноўлена, што намеснік генеральнага дырэктара і двое яго падначаленых, у мэтах атрымання матэрыяльнай выгады, у чэрвені 2011 года ўступілі ў злачынную змову з трыма прадстаўнікамі камерцыйных структур.

Сутнасць супрацьпраўнай дзейнасці заключалася ў атрыманні хабараў за аказанне дапамогі ў заключэнні кантрактаў з ААТ «Нафтан».

Пры заключэнні аднаго з кантрактаў у лютым 2013 года абвінавачаныя мелі намер атрымаць пасля ажыццяўлення здзелкі больш за 900 тысяч еўра, аднак не змаглі давесці свой злачынны намер да канца, бо былі затрыманыя аператыўнымі супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў.

Усяго ж, у выніку заключаных кантрактаў па неабгрунтаванай кошту, ААТ «Нафтан» была нанесеная шкода на суму больш за 46 мільярдаў рублёў, а сума хабараў службовым асобам склала больш за 240 тысяч еўра.

Падчас папярэдняга расследавання прынятыя следствам меры далі магчымасць пакрыць нанесеную прадпрыемству шкоду на суму больш за 38 мільярдаў рублёў.

На аснове сабраных доказаў следствам прынята рашэнне аб прад'яўленні службовым асобам прадпрыемства канчатковага абвінавачвання па ч.3 арт.424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) і ч.3 арт.430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да прадстаўнікоў камерцыйных структур працягваецца

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць