Улада

Конрад Паўлік афіцыйна прызначаны новым паслом Польшчы ў Беларусі

Міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ўручыў Конраду Паўліку рашэнне прэзідэнта Анджэя Дуды аб прызначэнні яго на пасаду пасла Польшчы ў Беларусі.

Конрад Паўлік — прафесійны дыпламат. У МЗС Польшчы ён працуе ад 2007 года. Ад 2010 па 2012 год ён працаваў у Пастаянным прадстаўніцтве Польшчы пры Арганізацыі эканамічнай супрацы і развіцця (OECD) у Парыжы.

У 2012-2014 гадах быў намеснікам дырэктара Дэпартамента па справах Усходняй Еўропы МЗС, а пазней дырэктарам. Працаваў упаўнаважаным міністра замежных справаў па справах Усходняга партнёрства.

Апошнія два гады Конрад Паўлік каардынаваў замежную дапамогу Польшчы, супрацоўніцтва з палякамі замежжа, усходнюю палітыку і пытанні бяспекі.

Новаму польскаму паслу ў Беларусі 39 гадоў. Ён нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў факультэт міжнарожных эканамічных і палітычных адносін Галоўнай гандлёвай школы. У 2001-2006 гадах працаваў у Оргусім універсітэце ў Даніі, абараніў там доктарскую дысертацыю.

Валодае англійскай, расійскай і карэйскай мовамі. Жанаты, мае дачку.

На працягу двух тыдняў новы пасол прыбудзе ў Беларусь. Яго першым заданнем на новай пасадзе стане падрыхтоўка візыта міністра замежных справаў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага ў Мінск.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць