Здарэнні44

З-за галодных мышэй у Навагрудскім раёне ўзарвалася летняя кухня

У маленькім доміку разбураныя дзве сцяны, 82-гадовы гаспадар дома атрымаў апёкі твару і рук.

Усё адбылося раніцай 8 сакавіка. Мужчына жыве разам з жонкай у вёсцы Ладзенікі. Раніцай дня пенсіянер адправіўся ў летнюю кухню, каб падагрэць ваду для гаспадарчых патрэб на ацяпляльна-варачнай печы. Тут жа знаходзілася і газавая пліта. Вентыль газавага балона мужчына ніколі не зачыняў, што і прывяло да трагедыі.

Хутчэй за ўсё, за ноч мышы пашкодзілі гума-тканевы рукаў, які злучаў балон і пліту. Пах газу гаспадар не адчуў, таму, пасля таго, як запоўніў печ дровамі, узяў запалку. Тут і адбыўся выбух. Ён быў такой сілы, што ў доміку разбурыліся дзве сцяны.

Цяпер пенсіянер знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні райбальніцы. Яго стан здавальняючы, паведамляе прэс-служба УМНС па Гродзенскай вобласці.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў з жэнеўскімі пашпартамі не пусцілі ў Варшаве на самалёт у Малдову7

Шведскае тэлебачанне атрымала здымкі, якія паказваюць развіццё ядзернай базы ў Асіповічах і ў Калінінградзе5

Як ПВТ пачуваецца ў 2025 годзе: айцішнікаў і грошай больш, але да аднаўлення яшчэ далёка

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі12

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць