Грамадства22

Абвешчаны конкурс праектаў, прысвечаны Курапатам

Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў» абвясцілі аб пачатку адкрытага творчага конкурсу ідэй і праектаў, прысвечанага ахвярам сталінскіх рэпрэсій, пахаваных ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 10 сакавіка адзін з арганізатараў конкурсу журналіст Марат Гаравы, галоўная мэта — «падштурхнуць беларускае грамадства да ідэі пакаяння за свабодны або вымушаны ўдзел у злачынствах таталітарнага рэжыму». «Курапаты паўторацца, калі ў нас будзе не нацыя, а натоўп. Яны больш не будуць паўтарацца толькі ў тым выпадку, калі людзі, свабодныя, што ўсведамляюць страшную небяспеку таталітарызму, якая можа прывесці да новых Курапатаў, аб'яднаюцца», — адзначыў ён.

Першапачаткова «Эксперты ў абарону Курапатаў» планавалі арганізаваць конкурс на лепшы праект мемарыялізацыі гэтага месца масавых пахаванняў, але пазней было вырашана пашырыць умовы творчага спаборніцтва, каб у ім маглі ўзяць удзел людзі, якія працуюць у розных жанрах выяўленчага мастацтва.

«Мы вырашылі правесці не проста конкурс праектаў мемарыяла, як гэта было ў 1990-я гады, — адзначыў распрацоўшчык умоў конкурсу культуролаг Вацлаў Арэшка. — Пасля леташняй выставы па Курапатах мы ўбачылі, колькі цікавых работ можа з'явіцца ў мастакоў, а ў перспектыве і ў творцаў у іншых відах мастацтва, пісьменнікаў».

Так, акрамя архітэктурных праектаў па мемарыялізацыі Курапатаў, арганізатары конкурсу чакаюць ад удзельнікаў макеты скульптур, жывапісныя палотны, творы графікі і фотаграфікі, арт-аб'екты і відэаінсталяцыі. Конкурсныя работы могуць быць прысвечаныя Курапатам як народнаму мемарыялу; гістарычнай памяці і пакаянню; трагедыі беларускага народа і асобнага чалавека, які стаў ахвярай рэпрэсіўнай палітычнай сістэмы савецкага перыяду.

Патэнцыйныя ўдзельнікі творчага спаборніцтва могуць дасылаць свае працы ў электронным выглядзе аж да 31 жніўня. Журы конкурсу да 15 кастрычніка адбярэ шэраг работ, якія пасля будуць выстаўлены на другой дакументальна-мастацкай выставе «Праўда пра Курапаты».

У найбліжэйшы час арганізатары конкурсу абнародуюць кантактную інфармацыю, а таксама адрасы, на якія ўдзельнікі змогуць высылаць свае працы.

Мяркуецца, што аналагічны конкурс будзе праведзены і ў 2017 годзе. Такім чынам, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці акумулююць творчыя ідэі, якімі ў будучыні можна будзе дапоўніць ужо існуючы народны мемарыял ва ўрочышчы.

Дапамагчы з арганізацыяй конкурсу пагадзіліся прадстаўнікі суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій, грамадскіх аб'яднанняў «Хрысціянская злучанасць «Курапаты»,»Дыярыюш» і «Цэнтр «Супольнасць», грамадскага электроннага архіва «Вытокі», Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), некамерцыйнай арганізацыі «Арт Сядзіба», а таксама ліквідаванага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна».

Да супрацоўніцтва таксама будуць запрошаныя «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», Рада беларускай інтэлігенцыі і міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд4

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць