Культура

У Берасьці прайшоў фэстываль незвычайнай музыкі

Фэстываль новай музычнай культуры «Бязьмежны красавік» адбыўся ў мінулыя выходныя ў Берасьці. Пачынаючы з красавіка 2003 году, прадстаўнікі новай музычнай культуры з розных гарадоў Беларусі радуюць слухачоў вынікамі разнастайных музычных экпэрымэнтаў.

Фэстываль новай музычнай культуры «Бязьмежны красавік» адбыўся ў мінулыя выходныя ў Берасьці. На фэстывалі зайгралі берасьцейскія гурты «Растение Мудрости», «Dalailama Band», «Plum Bum», «Los Perdidos», «Milarepa», хэд‑лайнэрам выступіў вядомы беларускі гурт «Нагуаль».

Фэстываль «Бязьмежны красавік» зьяўляецца грандыёзнай падзеяй у жыцьці прыхільнікаў беларускай альтэрнатыўнай музыкі. Пачынаючы з красавіка 2003 году, прадстаўнікі новай музычнай культуры з розных гарадоў Беларусі радуюць слухачоў вынікамі разнастайных музычных экпэрымэнтаў.

У сёлетняй эдыцыі фэстывалю «Бязьмежны красавік» прагучала музыка пераважна берасьцейскіх гуртоў. Расказвае арганізатар імпрэзы, які зьяўляецца адначасова ўдзельнікам двух музычных праектаў «Dalailama band» і «Plum Bum» Вячаслаў Пляско:

«Dalailama band» — этна‑джаз, псыхадэлія, «Plum Bum» — ска‑джаз, раманс, «Растение Мудрости» — рэгі, ска, «Milarepa» — экспэрымэнтальны авангардны праект, «Los Perdidos» — бубновае шоў з драм‑энд‑дэнс. Гурт «Dalailama band» адрозьніваецца ад іншых удзельнікаў сваім напрамкам этна‑джаз. Гэта толькі інструмэнтальная музыка, якая паўстае, калі скласьці джазавыя традыцыі з этнічным напрамкам розных культураў сьвету, і індыйская, і балканская традыцыі.

Рада Міровіч, Польскае радыё для замежжа

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць