Эканоміка

У Мінску стаўкі падатку за здачу кватэр 1 мая плануецца павялічыць на 15%

У сталіцы стаўкі падатку за здачу кватэр на кароткі і доўгі тэрмін могуць 1 мая павялічыцца на 15%, калі такое рашэнне прымуць дэпутаты Мінгарсавета, паведаміла 16 сакавіка на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Галіна Гурыновіч.

Яна паведаміла, што гэткая прапанова была пададзеная на грамадскае абмеркаванне, якое завяршылася 9 сакавіка. «Праект рашэння з улікам усіх заўваг грамадзян паступіў у гарсавет. Я думаю, што на найбліжэйшай сесіі 29 сакавіка ён будзе разгледжаны, і, магчыма, дэпутаты яго зацвердзяць. Хутчэй за ўсё, рашэнне набудзе моц 1 мая, бо яно павінна яшчэ быць ўзгодненае ў Мінюсце», — растлумачыла Гурыновіч.

Колькасць грамадзян, якія легальна здаюць кватэры ўнаймы, кожны год павялічваецца на 11-12%: у 2014 годзе іх было 52 тыс., у 2015-м — 59,5 тыс. Толькі за студзень—люты 2016 года атрымана падаткаў ад здачы кватэр 18 млрд. рублёў, што на 3 млрд. больш, чым у 2015 годзе. «Са снежня 2014 года стаўкі адзінага падатку за здачу кватэр не мяняліся. Яны залежаць ад месцазнаходжанне кватэры. У Мінску вызначаныя пяць зон. За першую стаўка складае 240 тыс. рублёў у месяц за адзін пакой, другую — 200 тыс., трэцюю і чацвёртую — 170 тыс., пятую — 140 тыс.», — паведаміла намеснік начальніка.

Яна адзначыла, што ў 2015 годзе было зарэгістравана 800 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаліся здачай кватэр на кароткі тэрмін (да 15 дзён). Ад іх паступіла адзінага падатку 12,5 млрд. рублёў. На 1 студзеня 2016 года зарэгістравана 600 ІП, якія здаюць кватэры на суткі. «Але звычайна да канца года іх колькасць узрастае», — адзначыла Гурыновіч. За студзень—люты яны заплацілі падаткі на 2,2 млрд. рублёў.

Для кватэр, якія здаюць на суткі, вызначаныя стаўкі, што таксама не мяняліся са снежня 2014 года. Для першай катэгорыі (не больш за два пакоі) гэта 900 тысяч рублёў у месяц, другой (больш за два пакоі) — 1 млн. 800 тыс., трэцяй (аднакватэрныя жылыя дамы) — 2 млн. 800 тыс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Самую дарагую кватэру ў снежні купілі ў Драздах

Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле27

Вячорка патлумачыў, як складаюцца спісы гасцей на прыём да прэзідэнта Польшчы22

Бум на красоўкі сканчваецца?7

«Бульбяныя» — які брэнд загубілі! Вось што там гатавалі і што ўспаміналі пра іх Уладзімір Высоцкі і старшыня КДБ18

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»5

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць