Культура

Распачаўся конкурс «ВікіВясна-2016»

З 21 сакавіка да 25 траўня 2016 года ў Вікіпедыі ладзіцца конкурс артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «ВікіВясна». Ідэя конкурсу – пашырыць інфармацыю пра краіны рэгіёну, прыцягнуць увагу да асаблівасцяў гэтых краін, узмацніць супрацоўніцтва паміж рознымі моўнымі раздзеламі «свабоднай энцыклапедыі».

Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што на працягу трох месяцаў удзельнікі з розных краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ствараюць артыкулы пра сваіх суседзяў.

Не застаўся ў баку ад гэтай міжнароднай ініцыятывы і беларускі раздзел Вікіпедыі. Найбольш актыўны ўдзельнік конкурсу атрымае прыз ад моладзевага аб’яднання Фаланстэр – ініцыятара праекта «Вікіфікацыя», скіраванага на развіццё беларускай Вікіпедыі. Ахвотныя прыняць удзел могуць звяртацца па дапамогу да валанцёраў «Фаланстэра», якія гатовы садзейнічаць па пытаннях працы з Вікіпедыяй і вікі-разметкай.

Правілы ўдзелу ў конкурсе «ВікіВясна-2016»:

• Афіцыйныя даты правядзення конкурсу: 21 сакавіка – 31 траўня 2016 года;
• Для ўдзелу трэба дадаць сябе ў табліцу ўдзельнікаў конкурсу;
• Тэмы артыкулаў можна абіраць любыя, датычна той ці іншай краіны, але кожны моўны раздзел прапаноўвае самыя актуальныя пра сваю краіну;
• На працягу чэрвеня будуць падводзіцца вынікі, вызначацца пераможцы – адмыслова ў кожным моўным раздзеле;
• Міжнародныя каардынатары конкурсу вырашаюць даты і месца правядзення ВікіЛетніка для самых актыўных удзельнікаў у канцы ліпеня.

Калі вы яшчэ сумняваецеся ў сваіх сілах – смела звяртайцеся па дапамогу да вікіпедыстаў і чытайце парады для пачаткоўцаў!

Афіцыйная міжнародная старонка конкурсу «ВікіВясна» – Wikimedia CEE Spring 2016.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

Заўзятары ПСЖ пасля перамогі каманды ўчынілі беспарадкі — фанаты палілі машыны і грамілі крамы23

У Ждановічах прадаюць катэдж, створаны па праекце Zrobim. Нават недакончаны ён уражвае17

У Растоўскай вобласці пасля нападу БПЛА загарэлася нафтасховішча, у Саратаўскай — НПЗ5

Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы седзіце2

У Аўстрыі фермер знайшоў спосаб, як абараняць авечак ад ваўкоў. Яго не ўсе ацанілі4

Насельніцтва Японіі за пяць гадоў скарацілася на тры мільёны2

Парэчкі, вінаград і нават персікі. Мінскі пенсіянер высадзіў міні-сад каля свайго пад’езда1

Лігу чэмпіёнаў другі год запар выйграў ПСЖ4

Украінца, які хацеў патаемна перабрацца ў Румынію, на мяжы затрымала сапраўдная мядзведзіца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць