Грамадства22

Uber не мае намеру сыходзіць з Беларусі

Uber не мае намеру сыходзіць з Беларусі, заявіла прадстаўнік кампаніі па краінах СНД Яўгенія Шыпава на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 сакавіка.

Больш за тое, дадала яна, Мінск дэманструе рэкордныя тэмпы развіцця Uber — тут кампанія развіваецца хутчэй, чым гэта адбывалася ў Маскве, Рыме ці Варшаве. За чатыры месяцы сэрвісам Uber у Мінску скарысталіся 80 тысяч чалавек, а прыкладанне спампавалі 580 тысяч карыстальнікаў.

Uber — міжнародная кампанія з Сан-Францыска, якая стварыла аднайменнае мабільнае прыкладанне для пошуку, выкліку і аплаты таксі або прыватных кіроўцаў. З дапамогай Uber заказчык можа не толькі зарэзерваваць машыну, але і адсочваць яе перасоўванне да пункту замовы. Аплата робіцца з дапамогай прывязанай да акаўнта банкаўскай карты.

***

У Мінску Uber пачаў працаваць у лістападзе 2015 года, прапанаваўшы карыстальнікам сваю прэміяльную платформу UberBLACK. 5 лютага 2016 гады сэрвіс запусціў у беларускай сталіцы бюджэтную версію з больш нізкімі тарыфамі UberX, неўзабаве пасля гэтага старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац даручыў праверыць працу кампаніі ў сувязі з прэтэнзіямі сталічных таксістаў з нагоды няроўных умоў працы.

У лютым транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый па Мінску і Мінскай вобласці правяла мэтавыя пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі кампаній, якія займаюцца перавозкамі пасажыраў з выкарыстаннем платформы Uber. Па выніках праверак было заяўлена аб наяўнасці парушэнняў у асобныхперавозчыкаў.

У адказ Uber заявіў пра масіраваную інфармацыйную кампанію па ініцыятыве гульцоў, не зацікаўленых у з'яўленні сэрвісу ў Беларусі. «Ніякіх прэтэнзій з боку транспартнай інспекцыі ў сувязі з гэтай сітуацыяй у дачыненні да платформы Uber агучана не было. Прэтэнзіі звязаныя з аперацыйнай дзейнасцю асобна ўзятых кіроўцаў», — зазначала тады Яўгенія Шыпава, падкрэсліваючы, што кампанія працуе ў Беларусі з выкананнем нацыянальнага заканадаўства.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць