Мова66

Мова наша. Тыповыя памылкі «Нашай Нівы» за сакавік

Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТБ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

смяяцца, жартаваць, іранізаваць, рагатаць, здзекавацца З кагосьці, а не над, як па-расейску

зваротны адлік, білет (=назад), а вынік, бок - адваротны (=процілеглы)

ЛютЭр, ПітЭр (бо імёны ўласныя), але лідар, менеджар, тэндар, прадзюсар, містар, блокбастар (бо імёны агульныя)

праектА, брэндА, ролікА, паверхА, аддзелА, сезонА, ваенкаматА

акадэмік ВЯрнадскі

паўтара месяцА, годА, кавалкА

даЎншыфтынг

слова «заняткі» па-беларуску ўжываецца пераважна ў множным ліку «ён на занятках», «заняткі спортам»

два хлопчыкі, дзве дзяўчынкі, але двое дзяцей (хлопец і дзяўчынка)

спІна — націск на першы склад (за спІнай)

1,6 мільёнА чалавек

іпЭшнікі

у залЕ

сЕптык, аксЕсуар

вЕлікакняскі

купалаўскі (з малой літары), але Купалаў (з вялікай), Сержукоў, Ірынін, Гедымінаў

энЕргія, энЕргічны

ледзЬве

падЫшоў (бо прыстаўка сканчаецца на зычную), але прЫЙшоў (бо прыстаўка сканчаецца на галосную)

стАгадовы, стАпрацэнтовы

Расійская Імперыя, Вялікае Княства Літоўскае, Еўрапейскі Саюз — усе словы з вялікіх літар

дзЯсятак

Дзі Капрыа

неймаверны = немагчымы, неверагодны = недаставерны

беларускія імёны, як правіла, СтаСЬ, а не Стас, УлаДЗЬ, а не Улад, ды ЯнЯ, а не Яна

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак24

Стала вядома, пад якім іменем цяпер жыве загадкавы мастак Бэнксі3

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова1

Куба наважылася на перамовы з Трампам1

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ялінку ВІДЭА1

Нараджальнасць у Беларусі зменшылася за год яшчэ на 10,7%. Новая закрытая статыстыка Мінздароўя7

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана21

Канапацкая перастане быць Канапацкай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць