Навука і тэхналогіі22

Навукоўцы знайшлі «прапушчанае звяно» імунітэту

Даследнікі з Універсітэта Макмастэра выявілі ключавы кампанент, з дапамогай якога імунная сістэма спраўляецца з віруснымі інфекцыямі. Адкрыццё дазволіць распрацаваць прышчэпкі ад герпесу, прастуды і нават раку. Даследаванне апублікаванае ў часопісе Nature Immunology.

Важным фактарам у выяўленні інфекцыі ахоўнымі сістэмамі арганізма аказаўся бялок S6K1, асноўныя функцыі якога аказаліся звязаныя з зусім іншымі працэсамі, а менавіта паскарэннем сінтэзу бялку ў рыбасомах і дзяленнем клетак. Бялок S6K1 і бялок STING актывуюць вытворчасць рэгулятарнага фактару інтэрферону 3 (IRF3).

S6K1 быў бракуючым звяном у разуменні навукоўцамі, як інфекцыі актывуюць фактары IRF — малекулы, якія запускаюць сінтэз інтэрферонаў, якія, у сваю чаргу, робяць клеткі неўспрымальнымі да вірусаў.

Увесь ланцужок падзей можна прадставіць наступным чынам. Калі вірус пранікае ў клетку, ён руйнуе абалонку ядра, і ДНК трапляе ў цытазоль. Апошняе з'яўляецца сігналам, які актывуе ахоўныя сістэмы арганізма. З ДНК звязваецца фермент cGAS, які пачынае каталізаваць сінтэз месенджараў — малекул-пераносчыкаў сігналу. Яны актывуюць бялок STING, які звязваецца з S6K1 і ўтварае комплекс, неабходны для працы IRF3.

Навукоўцы выявілі, што S6K1 грае вырашальную ролю ў забеспячэнні імунітэту не толькі супраць вірусаў, але і ракавых клетак. Па словах даследнікаў, рэгуляцыя актыўнасці бялку дазволіць у будучыні ствараць вакцыны, якія будуць больш эфектыўнымі, чым існуючыя.

Раней імуналогіі ўдалося атрымаць антыцелы, якія распазнаюць розныя штамы віруса грыпу і якія могуць стаць асновай для універсальнай вакцыны супраць штогадовых эпідэмій.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

Матроса-выратавальніка збілі з-за заўвагі выйсці з вады. «Я яшчэ і вінаваты»4

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць