Эканоміка1010

«Амкадор» прынёс сенатару Шакуціну мільёны даляраў стратаў

Чыстая страта найбуйнейшага прыватнага машынабудаўнічага холдынгу Беларусі «Амкадор», уладальнікам якога з'яўляецца сенатар Аляксандр Шакуцін, у мінулым годзе вырасла больш чым у два разы.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апублікаванай справаздачы аб прыбытках і стратах прадпрыемства ў 2015 годзе.

Выручка ААТ «Амкадор — кіруючая кампанія холдынгу» скарацілася больш чым на 20% (з 1 089 870 млн рублёў да 891 107 млн рублёў), а чыстыя страты выраслі ў 2,28 раза — да 217 369 млн рублёў, ці амаль да 11 млн даляраў.

Уладальнікам кантрольнага пакета холдынгу з канца 2012 года з'яўляецца кампанія «Інтэрсэрвіс». Яе ўласнікамі ў сваю чаргу называюцца адзін з самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Аляксандр Шакуцін і яго наваполацкі партнёр Мікалай Верабей. Таксама з 2002 года ў акцыянеры холдынгу ўваходзяць непальскія інвестары, чые інтарэсы ў наглядальнай радзе прадстаўляе Нірадж Шрэстха. 7,07% акцый ААТ «Амкадор — кіруючая кампанія холдынгу» належаць дзяржаве.

З чыстай стратай мінулы год скончылі і некалькі даччыных прадпрыемстваў, што ўваходзяць у склад холдынгу.

Чыстая страта, паводле справаздач за 2015 год, амаль у тры разы вырасла на ААТ «Амкадор-Белвар» (32 389 млн рублёў). ААТ «Амкадор-Дзяржынск» па выніках 2014 года было прыбытковым, але ў мінулым годзе чыстая страта кампаніі склала 5 361 мільёнаў рублёў. У «чысты» мінус спрацавала і ААТ «Амкадор-Унімод» (5 648 млн рублёў).

Стратныя і некаторыя іншыя прадпрыемствы сенатара. Напрыклад, чыстая страта кампаніі «Салея-Гомель», якая ўваходзіць у кантраляваны бізнэсменам холдынг «Салея», склаў па выніках 2015 года 33 346 млн рублёў.

Як пісалі беларускія СМІ, у сакавіку на прадпрыемстве холдынгу «Салея» пабываў кіраўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў. Ён сустрэўся з працоўным калектывам.

«Імклівае развіццё ТАА «Салея» разбівае перакананні зласліўцаў і песімістаў пра тое, што эканоміка знаходзіцца ў крызісе», — заявіў тады кіраўнік КДК.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў11

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»3

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?1

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль1

Ці сапраўды нам патрэбныя дабаўкі з электралітамі?2

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана3

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады4

«З гендарнай дыскрымінацыяй баброў скончана». Каля Бабруйскай крэпасці паставілі скульптуру бабровай пары3

Прэзідэнт Ірана пазваніў Ільхаму Аліеву1

«Ноч ператварылася ў дзень». Іранцы расказалі пра ўдары па нафтасховішчах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў11

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць