Грамадства

Мінпрацы: Парадак выплаты пенсіі працуючым пенсіянерам застаецца ранейшым

Парадак выплаты пенсіі працуючым пенсіянерам застаецца ранейшым, заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў на анлайн-канферэнцыі.

«Пакуль пытанне аб змяненні парадку выплаты пенсіі працуючым пенсіянерам не разглядаецца», — адзначыў намеснік міністра.

Адказваючы на пытанне аб тым, чаму не пераразлічваюцца пенсіі з улікам перыяду работы пасля яе назначэння, Валерый Кавалькоў растлумачыў: «Пенсійныя правы фарміруюцца да назначэння (атрымання) пенсіі. У перыяд атрымання пенсіі фарміраванне пенсійных правоў спыняецца. Таму перыяды работы пасля назначэння пенсіі залічваюцца ў стаж работы толькі пры ўмове неатрымання пенсіі ў гэтыя перыяды. Чалавек сам павінен вырашыць, калі пачынаць атрымліваць пенсію: раней, але зыходзячы са стажу меншай працягласці, альбо ў больш познім узросце, але і ў большым памеры. Пры гэтым прадугледжваецца больш важкае павелічэнне пенсіі па ўзросце за час работы пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту без атрымання пенсіі».

Намеснік міністра акцэнтаваў увагу на тым, што дзеянне заканадаўчай нормы аб прэміраванні ў памеры пенсіі за адкладзены выхад на пенсію (гэта значыць за прадаўжэнне работы пасля дасягнення агульнага пенсійнага ўзросту пры ўмове неатрымання пенсіі ў перыяд гэтай работы) захоўваецца. Працэдурныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй нормы ў пераходны перыяд, калі будзе павышацца пенсійны ўзрост (гэта значыць у 2017-2022 гадах), будуць дэталёва ўдакладнены ў працэсе прывядзення пенсійнага заканадаўства ў адпаведнасць з указам нумар 137.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам9

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам9

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць