Грамадства2525

«Гавары праўду» прапанавала Савету Рэспублікі пачаць стварэнне Нацыянальнага ўніверсітэта з факультэта ў БДУ

Гэтую ініцыятыву адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў агучыў 13 красавіка на сустрэчы са старшынём сталай камісіі Савету Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным разьвіцьці Мікалаем Казараўцом:

«Я нагадаў старшыні камісіі, што стварэньне Нацыянальнага ўнівэрсытэту ўваходзіла ў перадвыбарчую праграму Тацяны Караткевіч. І што было для мяне нечакана і прыемна — падалося, што спадар Казаравец разумее: такі ўнівэрсытэт патрэбны. Але, на думку старшыні камісіі, мы пакуль не гатовыя для адкрыцьця паўнавартаснага ўнівэрсытэту. Не хапае, асабліва ў тэхнічных спэцыяльнасьцях, беларускамоўных матэрыялаў, выкладчыкаў, дасьледчыкаў. Але рухацца ў гэтым кірунку трэба.

Таму мы прапанавалі: давайце пачнём зь беларускамоўнага факультэту ў БДУ. Падрыхтавацца і адкрыць цалкам беларускамоўны факультэт. А затым памалу прыйдзем і да Беларускага нацыянальнага ўнівэрсытэту».

Падчас сустрэчы абмеркавалі яшчэ дзьве тэмы — «чорныя сьпісы» ў культуры і супрацоўніцтва Міністэрства культуры з грамадзянскай супольнасьцю ў межах Году культуры. Пра актуальнасьць гэтага яскрава сьведчыць інфармацыя, што дзесяціразовага чэмпіёна сьвету Віталя Гуркова звольнілі зь Міністэрства спорту і турызму за ўдзел у гурце Brutto, а Міністэрства культуры канцэнтруецца выключна на дзяржаўных праграмах, пакідаючы па-за ўвагай недзяржаўных прапагандыстаў беларускай культуры. Кіраўнікі і экспэрты кампаніі «Гавары праўду» абышлі ўсе без выключэньня камісіі Палаты прадстаўнікоў і тры зь пяці камісіяў Савету Рэспублікі.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў40

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў40

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць