Грамадства2727

Сусед «здаў» суседку міліцыі за ўдзел у мітынгу: «Не лічу, што гэта быў данос»

У судзе Цэнтральнага раёну Менску будзе разгледжаная адміністрацыйная справа мянчанкі Галіны Лагацкай, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы. Справа адметная тым, што міліцыі пра ўдзел Галіны Лагацкай у мітынгу паведаміў жыхар дому, дзе жыве актывістка.

«У дачыненьні да Галіны Лагацкай пратакол не складаўся і ў РУУС яе не выклікалі. Тым ня менш днямі жанчына атрымала позву ў суд. А падставай для адміністрацыйнай справы зьявілася заява пільнага грамадзяніна, які пазнаў Лагацкую па фатаздымку ў інтэрнэце. У якасьці «добраахвотнага памочніка міліцыі» ў лепшых традыцыях сталінскіх часоў выступіў сусед па доме пэнсіянэр Валер Мілевіч, які напісаў заяву на адрас УУС Менгарвыканкаму», — паведаміў сайт закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна».

Чаму сусед узяўся пісаць заяву на суседку? Паводле заявы Валера Мілевіча, яго абурыў зьмест пляката, які трымала Галіна Лагацкая на мітынгу прадпрымальнікаў.

«Прадпрымальнік сумленны чалавек, а ўлада бандыцкая», — было напісана на плякаце Лагацкай. «Указаны на плякаце Лагацкай Г. І. надпіс зьяўляецца для мяне зьневажальным, у сувязі з чым я напісаў заяву ў ГУУС Менгарвыканкаму з просьбай прыцягнуць яе да адказнасьці», — сказаў пэнсіянэр Валер Мілевіч, калі яго апытвалі ў міліцыі. Гэтак пазначана ў копіі пратаколу, якую Галіна Лагацкая прадэманстравала карэспандэнту Свабоды.

Прычыну ініцыятывы Валера Мілевіча Галіна Лагацкая бачыць у канфлікце, які ўжо ня першы год працягваецца паміж суседам і ёй.

«Я намесьнік старшыні жыльлёвага каапэратыву, а Валер Мілевіч — сябра гэтага каапэратыву, ён жыве ў суседнім пад'езьдзе. Канфлікт пачаўся з таго, што спадар Мілевіч стаў карыстацца вазочным пакоем на пляцоўцы, куды выходзіць ягоная кватэра. Але гэты пакой павінен належаць усім жыхарам, а не яму аднаму, і яго нельга замыкаць на ўласны замок. Мае спробы як намесьніка старшыні каапэратыву гэта спыніць выклікалі бурнае супрацьдзеяньне. У выніку мы ўжо прайшлі празь некалькі судоў. У тым ліку была крымінальная справа, заведзеная на мяне за нібыта ўварваньне ў ягоную кватэру, якую я спачатку выйграла, а потым прайграла, і адміністрацыйная справа аб паклёпе на мяне наконт спробы забойства, — гэтую справу прайграў ён. Цяпер бачу, што канца гэтаму ня будзе доўга, бо міліцыя можа аказацца на ягоным баку, а чалавеку вельмі спадабалася судзіцца», — пракамэнтавала сытуацыю Галіна Лагацкая. Галіна — грамадзкая актывістка і часта бярэ ўдзел у розных палітычных мерапрыемствах. «Цяпер ён будзе адсочваць мяне праз інтэрнэт і пісаць заявы», — не выключае спадарыня Лагацкая.

Удалося датэлефанавацца і да спадара Валера Мілевіча. Карэспандэнт Свабоды запытаў у пэнсіянэра, былога лётчыка Мілевіча, ці ня ёсьць ягоная заява ў міліцыю помстай за канфлікт вакол пакою для вазкоў на лесьвічнай пляцоўцы.

«Не лічу, што з майго боку гэта быў данос. У мяне ёсьць прычыны гэтак рабіць. Што да яе, дык яна ніякая не прадпрымальніца, і калі вы мяркуеце, што яна змагаецца за справядлівасьць, дык дарэмна. Яна крытыкуе ўладу, называе яе бандыцкай, а я лічу, што ўлада ў нас не бандыцкая. Бадай што гэта асноўнае».

Карэспандэнт: «Яна крытыкуе ўладу, вы яе абараняеце, але ваша суседка не заклікае прыцягнуць вас да адказнасьці за тое, то вы ўладу падтрымліваеце. Вы ж менавіта гэтага дамагаецеся адносна яе. Чаму? Хіба гэта не вяртаньне да 37 году? І ўвогуле, вы лічыце нармальным пісаць такую заяву на жанчыну?»

«Не, я лічу, што гэта не 37-ы год і не вяртаньне да 37-га году… Бачу, у нас пайшла неканкрэтная размова, таму я яе спыняю».

Пры гэтым раней у размове Валер Мілевіч згадаў выказваньне свайго дзеда пра тое, што «кожная галава — гэта свой розум», і сказаў, што кропку ў справе аб удзеле Лагацкай у мітынгу павінен паставіць суд.

Адміністрацыйны працэс над Галінай Лагацкай адбудзецца 9 красавіка. Валер Мілевіч сказаў, што яшчэ ня вырашыў, ці пойдзе на працэс.

Каментары27

Дзмітрыеў адказаў, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Дзмітрыеў адказаў, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

Знайшлі мёртвым мужчыну, якога ўчора абвяшчалі ў вышук

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы4

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны9

Бацька падазраванага па справе забойства ў Варшаве беларускі Лізы стаў на калені перад сынам у судзе

Еду на канцэрт Каржа ў Варшаву — у мяне не будзе праблем у Беларусі?8

У Краснадарскім краі — экалагічная катастрофа пасля разліву мазуту з затанулых танкераў1

Ягораў перападлічыў суму, якая пайшла бізнэсу з дапамогі Еўрасаюза: Гэта менш, чым я казаў раней, ад сілы 4-7%31

Не паспела краіна адысці ад акцыі «Надо!», як пачаўся новы рэспубліканскі флэшмоб «Пад сцягам краіны»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў адказаў, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Дзмітрыеў адказаў, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →