Грамадства22

У Брэсцкім гарвыканкаме цяпер ёсць «Анатоль Шкарпэтак» і «Каханне Казлоўскі»

Кур'ёзныя імёны чыноўнікаў з'явіліся на сайце Брэсцкага гарвыканкама. Гэта стала вынікам перакладу з дапамогай аўтаматычнага перакладчыка.

Як піша tut.by, 10 снежня 2015 года мінчук Сяргей Бахун паскардзіўся ў Брэсцкі гарвыканкам, што на сайце гэтай структуры няма беларускай версіі. Праз чатыры месяцы, 15 красавіка, ён атрымаў адказ аб тым, што пытанне вырашанае: «У выніку праведзенай працы на сайце гарвыканкама створаны неабходны інструмент перакладу інфармацыі на беларускую мову».

Выявілася, што сайт гарвыканкама абсталявалі кнопкай пераходу на аўтаматычны пераклад у гугл-транслэйце. У выніку гарвыканкам нечакана абзавёўся новымі работнікамі. Напрыклад, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Анатоль Наскоў стаў у беларускай версіі «Анатоль Шкарпэтак», яго намесніца Алеся Округ — «Алеся Акруга», дэпутатка гарсавета Любоў Казлоўская — «Казлоўскi Каханне», кіраўнік справамі адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста Уладзімір Тупіца (націск на першы склад) — «Уладзiмiр Тупень».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне9

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка зрабіў Качанаву адказнай за Год жанчыны7

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці51

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Вячорка: Ціханоўская і яе Офіс пакуль не пераехалі з Вільні11

Зяленскі: Мы не аддамо Данбаса без бою6

Зяленскі: «Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён адважыцца». І катэгарычна выключыў сустрэчу ў Беларусі22

У Мінску пачаўся суд па гучнай справе Ліпскіх, якія з помсты планавалі забіць 50 чалавек2

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве34

Аўтобус перакуліўся ў Пухавіцкім раёне, чацвёра пасажыраў у бальніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне9

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць