Свет1717

У Расіі прапануюць увесці такія ж нормы на пасылкі, як у Беларусі — 22 еўра

Расійскія чыноўнікі вярнуліся да ідэі зніжэння парога бяспошліннага ўвозу тавараў з замежных інтэрнэт-магазінаў. Цяпер гэта 1000 еўра ў месяц, а можа стаць 22 еўра за пасылку, пішуць «Ведомости».

Федэральная мытная служба (ФМС) накіравала ў Мінфін прапановы знізіць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў, заказаных у замежных інтэрнэт-магазінах, паведаміў кіраўнік службы Андрэй Бельянінаў. Існуючыя нормы ўвозу ён назваў «звышліберальнымі», якія «трэба паніжаць». У якасці прыкладу была прыведзена Беларусь, што ўстанавіла падобны да еўрапейскага парог бяспошліннага ўвозу — 22 еўра за пасылку.

У Расіі цяпер не абкладаюцца пошлінамі пасылкі сумарным коштам да 1000 еўра і вагой да 21 кг за адзін каляндарны месяц. Пры перавышэнні ліміту пошліна складае 30 працэнтаў, але не менш як 4 еўра за 1 кг (спаганяецца з сумы, што перасягае парог).

У 2015 годзе Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) разглядала некалькі прапаноў па зніжэнні бяспошліннага парога кошту (напрыклад, да 150 еўра) і вагі (да 10 кг) пасылак. Яшчэ адзін варыянт: з пасылак коштам 22-150 еўра спаганяць абавязковы збор 10-15 еўра, увесці фіксаваны плацеж у залежнасці ад кошту пакупкі. Тады супраць збораў выступіў Казахстан, дзе, як і ў Расіі, дзейнічае парог 1000 еўра.

У канца 2015 года намеснік кіраўніка ФМС Таццяна Галяндзеева заявіла, што калі перагаворы з Казахстанам зойдуць у тупік, то Расія зможа вырашыць праблему і сама. Яна выказала ідэю абкласці інтэрнэт-заказы з-за мяжы зборам у памеры 10-15 еўра пры кошце пасылкі 22-150 еўра.

Прэзідэнт Асацыяцыі кампаній інтэрнэт-гандлю Аляксей Фёдараў (адзін з ініцыятараў дыскусіі аб пошлінах) адзначыў, што прапановы ФМС не змяніліся. «Нормы бяспошліннага ўвозу даўно неабходна зніжаць, замежныя інтэрнэт-магазіны павінны стаць расійскімі падатковымі агентамі», — сказаў ён.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію2

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»3

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub15

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію2

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць