Спорт

БАТЭ перамог на апошніх хвілінах «Белшыну», «Дынама» вырвала нічыю ў «Слуцка»

Учора прайшлі чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі па футболе, стартаваў пяты тур.

«Дынама» - «Слуцк». Фота by.tribuna.com.

У Мінску на стадыёне «Трактар» «Дынама» прымала «Слуцк». Гульня прайшла пры малой падтрымцы заўзятараў, на трыбуны прыйшло менш за тысячу чалавек. Усю гульню «Дынама» мела перавагу, аднак не атрымлівалася рэалізозваць.

У сярэдзіне другога тайма Сяргей Глябко вывеў гасцей наперад. Гэта быў першы ўдар «Слуцк» у створ варот. Праўда, напрыканцы гульні Яраслаў Яроцкі дакладным ударам у кут зраўняў лік – 1:1.

БАТЭ ездзіў ў Бабруйск да «Белшыны». Гэта матч зноў засведчыў вялікія праблемы ў абароне чэмпіёнаў. Барысаўцы прапусцілі два мячы. Праўда, забілі на адзін больш. На 89-ай хвіліне перамогу БАТЭ прынёс латвійскі абаронца Каспар Дубра – 3:2.

«Шахцёр» перамог дома аўтсайдэра чэмпіянату наваполацкі «Нафтан» – 2:0. А «Мінск» вяртаецца з Гродна з перамогай над тамтэйшым «Нёманам» – 1:0.

Сёння згуляюць: «Іслач» – «Дынама» (Брэст), «Славія» – «Віцебск», «Граніт» – «Гарадзея», «Тарпеда-БелАЗ» – «Крумкачы».

Табліца пакуль выглядае наступным чынам: БАТЭ – 13 пунктаў (5 гульняў), «Мінск» – 10 (5), «Іслач» – 10 (4), «Дынама» (Мінск) – 9 (5), «Крумкачы» – 8 (4), «Шахцёр» – 7 (5), «Слуцк» – 6 (5), «Тарпеда-БелАЗ» – 5 (4), «Граніт» – 5 (4), «Белшына» – 5 (5), «Віцебск» – 4 (4), «Гарадзея» – 4 (4), «Славія» – 4 (4), «Дынама» (Брэст) – 3 (4), «Нёман» – 2 (5), «Нафтан» – 1 (5).

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў10

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пракаментаваў візіт у Маскву дырэктара ЦРУ4

Каля вайскова-марской базы расійскага Ціхаакіянскага флоту прагрымеў магутны выбух5

Фота палітзняволенай выкарыстоўваюць у дадатку для знаёмстваў

Рэгістрацыю катоў могуць зрабіць добраахвотнай1

У Беларусі хутка пачнуць прадаваць блакітныя і зялёныя яйкі1

Памёр акцёр з «Адзін дома» Цім Кары2

З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць2

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам на мінскім канцэрце да Дня горада4

Былы беларускі палітвязень стаў суаўтарам вялікага даследавання ў Стэнфардзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў10

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць