Грамадства2222

Алексіевіч на дыпламатычнай машыне прывезлі ў Літву без візы

Ляўрэат Нобэлеўскай прэмii ў галіне літаратуры Святлана Алексiевiч прыехала ў Лiтву зь Менску і наведала Панявеж (Панявежыс), дзе акторы Панявескага драматычнага тэатру адыгралі спэктакль «Чарнобыльская малiтва», пастаўлены паводле напiсанай ёю аднайменнай кнiгi.

Reuters.com/lrt.lt

У пятнiцу нобэлеўская ляўрэатка, якую чакалi у Вiльнi, ня выйшла зь цягнiка. Кiраўнiк панявескага драматычнага тэатру імя Юозаса Мiльтiнiса, якi чакаў яе, літаральна аслупянеў, бо ня быў папярэджаны, што Сьвятлана Алексiевiч не прыедзе, паведамляе Служба навінаў Літоўскай тэлевізіі.

Яна была запрошаная на прэм’еру спэктаклю, пастаўленага паводле яе кнiгi «Чарнобыльская малiтва», i на дыскусiю з гледачамi.

Калi высьветлiлася, што пiсьменьнiца не пасьпела падаць дакумэнты на вiзу, на просьбу мiнiстра замежных справаў Літвы Лінаса Лінкявічуса яе прывезьлi зь Менску ў Панявеж на машыне лiтоўскай амбасады ў Беларусi.

Ужо ў Панявежы яна расказала, што яе жыцьцё зьмянiлася пасьля атрыманьня прэмii — цяпер яна шмат падарожнiчае, дае iнтэрвію, а часу пiсаць новую кнiгу пра каханьне застаецца мала.

«Шалёны рытм. Не магу нiводнага слова спакойна вымавiць, пра нешта прагаворысься ў самалёце або сябру скажаш — а заўтра ўжо чытаеш у газэтах», — сказала нобэлеўская ляўрэатка.

Пiсьменьнiца сказала, што яна езьдзiць не на ўсе прэм’еры, пастаўленыя паводле яе твораў, але ад запрашэньня ў Панявеж не магла адмовiцца.

«У студэнцкія часы ўсе гаварылі пра Панявеж, пра тэатар, пра актора Баніёнiса, таму i згадзiлася. Назва Панявеж мела чароўны уплыў на маё рашэньне», — прызналася Сьвятлана Алексiевiч.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску10

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі13

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў7

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць