Аўто

Паркоўку на некаторых вуліцах Мінска абмяжуюць 7—9 мая

У Мінску 7—9 мая на некаторых вуліцах абмяжуюць паркоўку аўтамабіляў, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Настасся Радзько.

З 00.00 7 мая да заканчэння святочных мерапрыемстваў 9 мая будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту па вул. Камуністычнай ад вул. Чырвоная да вул. Кісялёва, па вул. Кісялёва ад пл. Перамогі да вул. Куйбышава, па вул. Чырвонай ад прасп. Машэрава да вул. Камуністычнай, па вул. Кісялёва ад пл. Перамогі да вул. Куйбышава, уключаючы прыдарожныя паркоўкі.

З 22.00 8 мая да 23.00 9 мая забаронена паркоўка аўтатранспарту па прасп. Машэрава ад прасп. Незалежнасці да прасп. Пераможцаў, уключаючы прыдарожныя паркоўкі, на паркоўцы ля дома нумар 41 ад прасп. Пераможцаў (побач з хімчысткай «Ззянне»), на прыдарожнай паркоўцы па прасп. Машэрава паміж вул. Заслаўскай і прасп. Пераможцаў.

Дзяржаўтаінспекцыя Цэнтральнага раёна сталіцы рэкамендуе кіроўцам улічваць гэту інфармацыю пры выбары месца для спынення і стаянкі і настойліва просіць кіроўцаў, у выпадку вымушанага спынення ў названых месцах, пакідаць пад лабавым шклом кантактны тэлефон для сувязі. Будзе працаваць эвакуатар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць