Культура

Зорка першай велічыні

Queen, Леона Льюіс, Эні Ленакс і Soweto Gospel Choir выступяць на канцэрце, прысьвечаным 90-годзьдзю Нэльсана Мандэлы.

Queen, Леона Льюіс, Эні Ленакс і Soweto Gospel Choir выступяць на канцэрце, прысьвечаным 90-годзьдзю Нэльсана Мандэлы.

Былы прэзыдэнт Паўднёвай Афрыкі наведае Лёндан, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, якое адбудзецца 27 чэрвеня.

Канцэрт, які адбудзецца ў Гайд Парку, наведаюць 46664 чалавекі – менавіта такі быў турэмны нумар спадара Мандэлы падчас ягонага пажыцьцёвага зьняволеньня.

«46664» – гэта й назва канцэрту.

Мерапрыемства праводзіцца з 2003 года пры ўдзеле самога спадара Мандэлы. Традыцыйная мэта – прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемаў сусьветнай эпідэміі СНІД. Але гэтым разам яно суправаджаецца віншаваньнем спадара Мандэлы з 90-годзьдзем.

Арганізатары абяццаюць выступы многіх вядомых зорак, некаторыя зь якіх пакуль не афішуюцца – гэта будзе свьяточны сюрпрыз для спадара Мандэлы й слухачоў.

20 гадоў таму падобны канцэрт праводзіўся на стадыёне Ўэмблі – з заклікам вызваліць спадара Мандэлу з турмы, каб ён мог прыстойна адзначыць 70-годзьдзе.

Тады на канцэрце выступілі Стынг, Уітні Х’юстан ды іншыя вялікія зоркі.

Між іншым, уласна ў дзень нараджэньня спадара Мандэлы, 18 ліпеня, людзі ўсяго сьвету змогуць павіншаваць імяніньніка асабіста, даслаўшы яму СМС-паведамленьне. Фонд Нэльсана Мандэлы ўжо вядзе адпаведныя перамовы з апэратарамі мабільнай сувязі.

Нэльсан Мандэла, народжаны ў 1918 годзе, праславіўся як змагар з апартэідам і лідэр Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу. За сваю барацьбу ён быў асуджаны на пажыцьцёвы тэрмін, і правёў у турме 27 гадоў.

Па выйсьці з турмы ў 1990-м, спадар Мандэла праводзіў палітыку замірэньня й перамоваў, што дапамагло Паўднёвай Афрыцы перайсьці да шматрасавай дэмакратыі.

У 1993 годзе Нэльсан Мандэла быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міра. А ў 1994, па прашэсьці больш чым трохсот гадоў белага кіраваньня – абраны першым чарнаскурым прэзыдэнтам ПАР.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць