Міністэрства сувязі вядзе перамовы з БЧ наконт усталявання адпаведнага абсталявання ў цягніках.
Пра гэта заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Зміцер Шадко.
Вынікам перамоваў мусіць стаць стабільнае злучэнне з інтэрнэтам цягам усяго шляху.
Намеснік міністра таксама дадаў, што будаваць базавыя станцыі за чыгуначнымі вакзаламі і на шляху цягнікоў немэтазгодна, бо каляіны часам ляжаць далёка ад населеных пунктаў.
Каментары