Свет22

Еўракамісар распавёў пра шкоду «Паўночнага патоку — 2» для Украіны і Польшчы

Мігель Арыас Каньетэ Фота: Heinz-Peter Bader / Reuters

Рэалізацыя праекту «Паўночны паток — 2» зменіць становішча з размеркаваннем газу ў Еўропе, паставіць пад пагрозу забеспячэнне газам Польшчы і пазбавіць Украіну статусу транзіцёра паліва. З такім папярэджаннем, як паведамляе «Інтэрфакс», выступіў еўракамісар па энергетыцы Мігель Арыас Каньетэ.

«У Расеі з'явіцца пераважная здольнасць паставак у Еўропу, і адбудзецца памяншэнне маршрутаў ад трох да двух. Да таго ж пад пагрозай акажацца забеспячэнне Польшчы. Скарачэнне маршрутаў, вядома, не палепшыць бяспеку забеспячэння», — сказаў Каньетэ.

Новы газаправод, як мяркуе еўракамісар, таксама пагоршыць канкурэнтнае асяроддзе на паліўным рынку ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, што супярэчыць Трэцяму энергапакету.

Акрамя таго, Каньетэ выказаў асцярогу ў сувязі з тым, што Украіна, якая, на яго думку, рызыкуе пазбавіцца статусу надзейнага транзіцёра паліва, будзе вымушана заключыць новы кантракт з Расеяй на пастаўкі газу. «У інтарэсах усіх партнёраў, асабліва краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Украіна павінна заставацца важным газатранспартным калідорам (…). Паспяховая імплементацыя зімовага газавага пакета пры канструктыўным удзеле Расеі і Еўракамісіі дала магчымасць забяспечыць мясцовае спажыванне на Украіне і гарантаваць надзейны транзіт расійскага газу ў Еўрасаюз», — прыводзіць словы чыноўніка ТАСС.

4 мая дзяржсакратар ЗША Джон Керы выказаў занепакоенасць праектам будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2» і заявіў, што гэты газаправод акажа негатыўны ўплыў на Усходнюю Еўропу. У канцы сакавіка Вашынгтон назваў праект пагрозай энергабяспекі Еўрасаюза.

Пагадненне акцыянераў па праекце «Паўночны паток — 2», маецца на ўвазе пашырэнне «Паўночнага патоку», было падпісана ў верасні 2015 года ў рамках Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку. У склад новага кансорцыума ўвайшлі «Газпром», E.ON, Shell, BASF/Wintershall, OMV і Engie. Дзве новыя ніткі агульнай гадавой магутнасцю 55 мільярдаў кубаметраў пройдуць ад расійскага ўзбярэжжа па дне Балтыйскага мора да Германіі. Увод трубаправода ў эксплуатацыю запланаваны на чацвёрты квартал 2019 года.

Як чакаецца, «Газпром» пачне будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2» 1 красавіка 2018 года.

Супраць рэалізацыі праекта выступае шэраг ўсходнееўрапейскіх краін. У сакавіку паведамлялася, што прадстаўнікі васьмі краін-членаў ЕС (Чэхія, Эстонія, Венгрыя, Латвія, Польшча, Славакія, Румынія і Літва) падпісалі ліст старшыні Еўракамісіі Жану-Клоду Юнкеру, у якім выказалі негатыўнае стаўленне да «Паўночнага патоку — 2» і паведамілі пра рызыкі, якія ён нясе для энергетычнай бяспекі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Крытыкуюць праект і ў ЗША.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры13

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна16

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры13

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць