Еўрапарламент прыпыніў работу над бязвізавым рэжымам з Турцыяй, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на брусельскую газету EUobserver.
Прычынай з'яўляецца тое, што Анкара пакуль не выканала ўсе патрабаванні ЕС, вылучаныя па міграцыйным пагадненні. Адзначаецца, што работа над бязвізавым рэжымам з Турцыяй прадоўжыцца, калі краіна выканае ўсе 72 умовы.
Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган 10 мая заявіў, што Анкара не стане прымаць інструкцыі ад ЕС у пытаннях змянення закона аб барацьбе з тэрарызмам. Ён звярнуў увагу на тое, што ЕС называе змяненні ў закон аб барацьбе з тэрарызмам як адну з умоў візавай лібералізацыі.
Турэцкі міністр па справах ЕС Валкан Базкыр таксама заявіў сёння, што Анкара не можа прыняць змяненні ў сваё антытэрарыстычнае заканадаўства, якое і так ужо адпавядае стандартам ЕС. Пры гэтым міністр прызнаў, што пытанне змянення антытэрарыстычнага заканадаўства стала прычынай праблем у адносінах з ЕС.
Раней турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган заяўляў, што адмовіцца ад выканання пагаднення з ЕС, калі бязвізавы рэжым не будзе ўведзены да пачатку ліпеня 2016 года. Пры гэтым Турцыя са свайго боку 3 мая 2016 года аб'явіла аб бязвізавым рэжыме для краін Шэнгенскай зоны. Адзначалася, што дырэктыва ўступіць у сілу адначасова з адменай ЕС віз для грамадзян Турцыі.
-
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
-
Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі
-
У Вільні падымалі знішчальнікі НАТА — праз верагодны залёт дрона. Пазней высветлілася, што гэта было
Цяпер чытаюць
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары