Улада33

У Мінск прыбылі прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША

Дэлегацыя Дзярждэпартамента ЗША ў складзе намеснікаў памочніка дзяржсакратара па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк і па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Роберта Бяршчынскі 17 мая прыбыла ў Мінск.

«Дэлегацыя прыбыла для ўдзелу ў трэцім раўндзе амерыкана-беларускага дыялогу па правах чалавека», — паведаміла прэс-служба пасольства ЗША ў Беларусі.

Візіт будзе доўжыцца да 19 мая. Запланаваныя сустрэчы Брынк і Бяршчынскі з беларускімі афіцыйнымі асобамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных партый, актывістамі праваабарончага руху.

Першы раўнд дыялогу па правах чалавека прайшоў у лістападзе 2015 года падчас першага візіту ў Мінск Брынк і Бяршчынскі. Тады яны сустрэліся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і адным з саветнікаў у Адміністрацыі прэзідэнта, а таксама з прадстаўнікамі РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт», закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», царквы «Новае жыццё», лідарамі беларускай апазіцыі і палітычнымі аналітыкамі. Паводле вынікаў візіту прадстаўнікі Дзярждэпартамента заявілі, што іх дыскусіі з беларускімі чыноўнікамі былі «пазітыўнымі, канструктыўнымі і мелі натхняльны характар».

Другі раўнд адбыўся ў снежні ў Вашынгтоне. Амерыканскі бок акрамя Брынк і Бяршчынскі прадстаўляў намеснік памочніка адміністратара па справах Еўропы і Еўразіі Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША Джонатан Катц. Ад Беларусі ў перамовах удзельнічалі начальнік упраўлення Амерыкі МЗС Алег Краўчанка, намеснік начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Ірына Вялічка, часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі, а таксама прадстаўнікі ЦВК, Міністэрства юстыцыі, Генеральнай пракуратуры і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. У выніковым паведамленні офіса прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША адзначалася, што бакі «абмеркавалі важнасць адпаведнасці парламенцкіх выбараў, што адбудуцца ў наступным годзе, міжнародным нормам», а таксама неабходнасць захавання абавязацельстваў краін — членаў АБСЕ па забеспячэнні свабоды слова, сходаў і асацыяцый.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка5

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна20

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка5

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць