Культура11

Слоўнік «Наш дом / Our Home» – у фінале Рэспубліканскага конкурсу праектаў Social Weekend

У кніжнай Беларусі падрастае білінгв – першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках «Наш дом / Our Home»: каля 1300-1400 слоўнікавых адзінак, звыш за 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы – ад відаў будынкаў для дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і рамонту – два алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі і мноства яскравых малюнкаў.

Сёння стала вядома, што праект слоўніка прайшоў у фінал конкурсу сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend 7. Мэта каманды праекта – сабраць грошы для выдання кнігі накладам 1000 асобнікаў. Каля 43 млн бел. руб. ужо былі сабраныя на краўдфандынгавай платформе Tалакошт для выдання 500 слоўнікаў, але ўдзельнікі праекта ўпэўненыя: «Наш дом / Our Home» будзе цікавы і патрэбны шырэйшаму колу чытачоў. Слоўнікаў можа быць выдадзена ўдвая больш, а грошай для гэтага патрэбна ўдвая менш – каля 20 млн бел. руб.

«Падтрымаць выданне слоўніка можна грашыма або праз стварэнне сустрэчы на карысць праекту на платформе «МаеСэнс», – расказвае кіраўніца праекта Алена Ялавенка. – Мы імкнёмся стварыць якасны моўны дапаможнік, а таксама як мага лепей «сацыялізаваць» «Наш дом», зрабіць яго максімальна карысным для беларусаў. Калі ў вас ёсць нейкія ідэі, прапановы, калі ласка, дасылайце іх на [email protected]».

***

Social Weekend – гэта найбуйнейшы конкурс сацыяльных праектаў Беларусі, у якім кожны можа прапанаваць сваю ідэю, атрымаць фінансавую падтрымку для яе рэалізацыі і папросту знайсці аднадумцаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць