Грамадства

Бясплатны велапракат «Добры ровар» адкрывае другі сезон у Мінску

Другі сезон валанцёрскага праекта «Добры ровар» адкрываецца 17 чэрвеня ў Мінску, паведаміла прэс-сакратар Цэнтра экалагічных рашэнняў Вольга Астаповіч.

У гэты дзень стартуе рэгістрацыя будучых карыстальнікаў бясплатнага велапракату. Каб стаць карыстальнікам сістэмы пракату, неабходна быць паўналетнім і мець пры сабе пашпарт. Скарыстацца пракатам можна праз інтэрнэт-сэрвіс на сайце dobrovar.by, там жа ёсць магчымасць забраніраваць ровар, даведацца код і забраць яго з адной з 12 парковак у цэнтры Мінска. Па заканчэнні 12-й гадзіны ровар неабходна будзе вярнуць на любую з прапанаваных парковак, замацаваўшы яго кодавым замком. Пасля гэтага роварам можа скарыстацца іншы чалавек.

Мэтай праекта з'яўляецца стварэнне бясплатнага велапракату ў Мінску. «Добры ровар» накіраваны на тое, каб забяспечыць даступнасць ровара як гарадскога транспарту для штодзённых паездак для насельніцтва, а таксама прадставіць яго перавагі для прыроды і здароўя. Сёлета бясплатны велапракат будзе функцыянаваць да кастрычніка.

«Летась бясплатны пракат быў даволі папулярны: ім скарысталіся 2,6 тысячы чалавек. Гэта паказвае на запатрабаванасць ровара ў якасці транспарту ў межах Мінска. Ды і горад гэта дазваляе рабіць бесперашкодна: дзякуючы плоскаму рэльефу і шырокім ходнікам сталіца — ідэальнае месца для развіцця веларуху», — адзначаюць арганізатары праекта.

Каманда праекта не абмяжоўваецца арганізацыяй бясплатнага велапракату: на працягу ўсяго праекта будуць праводзіцца акцыі, майстар-класы для прыцягнення ўвагі жыхароў і гасцей сталіцы да культуры веларуху.

Ідэя праекта «Добры ровар» належыць выпускнікам Школы экалагічнага актывіста. Яго рэалізуе каманда валанцёраў пры падтрымцы ўстановы «Цэнтр экалагічных рашэнняў», таварыства «Зялёная сетка», грамадскага аб'яднання «Мінскае веласіпеднае таварыства» і ўсіх зацікаўленых гараджан. Пракат быў запушчаны ў мінулым годзе.

Глядзіце таксама: Наколькі добры «Добры ровар»? Тэст-драйв бясплатнага велапракату

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема1

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема1

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць