Культура33

Унікальны беларускі абрад — «Пахаванне стралы». Прыгожае ВІДЭА

У вёсцы Стаўбун, што ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, з язычніцкіх часоў захаваўся ўнікальны абрад — «Пахаванне стралы» («Пахаванне сулы»). Святкуюць яго на праваслаўнае Ушэсце, якое сёлета прыпала на 9 чэрвеня. Сам абрад служыць дзеля абароны вёскі ад маланак і сімвалізуе развітанне з вясной і сустрэчу лета, а таксама спадзевамі на добры ўраджай.

«Пахаванне стралы» вядомае толькі на Пасожжы. Стараверы, якіх шмат перасялілася на Веткаўшчыну, лічаць абрад грахоўным. У некаторых вёсках існуюць забароны ад святароў на яго правядзенне.

На працягу некалькіх год традыцыю дапамагаюць захоўваць удзельніцы калектыву «Стаўбунскія вячоркі» да якіх далучаюцца вяскоўцы, моладзь і госці з іншых рэгіёнаў Беларусі ды нават суседніх дзяржаў.

Абрад прадугледжвае супольнае шэсце ўсіх жанчын са спевамі з розных канцоў вёскі, сустрэчу на скрыжаваннях і ваджэнне карагодаў. Пасля гэтага ўдзельніцы выпраўляюцца ў жытнёвае поле, дзе таксама водзіцца карагод, а пасля закопваецца «страла» — разнастайныя металічныя рэчы, манеты, гузікі. Пры вяртанні ў вёску з поля абавязкова прыхопліваюць да сябе ў хату некалькі каласкоў. Пасля абраду пачынаецца добрая ды шчырая беларуская бяседа.

Каментары3

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць