Меркаванні2525

Андрэй Дынько: Што выхад Брытаніі змяняе для Беларусі

Што адбудзецца, калі краіны Еўропы і ЗША пачнуць «займацца самі сабой» і перастануць развіваць праект «Вялікай Еўропы»? Беларусь тады адыходзіць на перыферыю ўвагі. На перыферыю для ўсіх, акрамя Расіі з яе вялікімі магчымасцямі ўплыву і Польшчы ды Літвы з іх невялікімі.

Нічога добрага ў тым для Беларусі няма. Чым слабейшы ЕС, тым слабейшая і Беларусь; чым мацнейшы ЕС, тым мацнейшыя эканоміка і суверэнітэт Беларусь, гэтая залежнасць будзе валідная у наступныя гады.

Выхад Брытаніі сапраўды змушае адны краіны і падштурхоўвае другія «заняцца сабой».

У той жа час Расія будзе старацца адкалоць ад ЕС і іншыя краіны — Грэцыю, напрыклад. 

Для Еўрапейскага Саюза выхад Брытаніі азначае, што ён стане інакшы. Без Брытаніі гэта будзе больш кантынентальны, менш атлантычны саюз. Зрэшты, нельга выключаць новы рэферэндум у Брытаніі праз некаторы час, калі брытанцы самі пабачаць наступствы свайго кроку. Толькі да таго часу, магчыма, з Брытаніі выйдзе, а да ЕС далучыцца Шатландыя, якая масава галасавала за ЕС, і гэта будзе імпульс да драбнення краін ЕС.

У той жа час выхад Брытаніі працверазіць брусэльскую бюракратыю і тым самым можа дапамагчы зрабіць Еўрасаюз больш эканомным і эфектыўным.

Выхад Брытаніі — гэта таксама пазітыўны факт, што з ЕС можна выйсці мірным і дэмакратычным шляхам, у выпадку калі ЕС перастае задавальняць нацыянальныя інтарэсы. СССР разваліўся, бо з яго немагчыма было выйсці. А тут гэтая опцыя выхаду заўжды будзе стрымліваць і аздараўліваць.

У кожным разе, выхад Брытаніі не знішчае вялікай ідэі Еўрасаюза — новай формы аб'яднання дзяржаў, пры якой няма адной дамінуючай нацыі, а нацыянальныя культуры захоўваюцца. У гэтым адрозненне ЕС і ад ЗША, і Еўразійскага саюза. З Брытаніяй ці без Брытаніі, такі саюз застанецца прывабны і для беларусаў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць