Грамадства2020

Папа Францішак заклікаў царкву выбачыцца перад геямі за ранейшае стаўленне

Папа Францішак заявіў, што Рымска-каталіцкая царква павінна прасіць прабачэння ў геяў за ранейшае стаўленне да іх. Пантыфік зноў паўтарыў свой тэзіс «Хто я такі, каб судзіць», але ў крыху змененым выглядзе.

Reuters.com

Папа Рымскі Францішак у нядзелю, 26 чэрвеня, па вяртанні з Ерэвана, заявіў журналістам, што Рымска-каталіцкая царква павінна прасіць прабачэння ў геяў за ранейшае стаўленне да іх, паведамляе Reuters.

Адказ прагучаў пасля таго, як папе было зададзена пытанне, ці згодны ён з выказваннямі нямецкага кардынала, што царква павінна папрасіць прабачэння перад геямі. Пантыфік заўважыў, што, згодна з царкоўным вучэнням, гомасэксуалы «не павінны падвяргацца дыскрымінацыі. Да іх варта ставіцца згодна з пастырскім пасланнем».

«Я думаю, што царква павінна папрасіць прабачэння не толькі <…> перад гомасэксуаламі, якіх яна крыўдзіла, але таксама павінна папрасіць прабачэння перад беднымі, а таксама перад жанчынамі, якія падвяргаліся эксплуатацыі, і перад дзецьмі, якіх эксплуатавалі, [змушаючы] працаваць. Яна [царква] павінна выбачыцца за тое, што аддавала хвалу зброі», — дадаў Папа Рымскі.

Пантыфік таксама паўтарыў, але трохі ў змененым выглядзе, раней выказаны тэзіс «Хто я такі, каб судзіць», сказаны ім падчас першай замежнай паездкі пасля абрання ў 2013 годзе.

«Калі чалавек у такой сітуацыі, і пры гэтым у яго добрая воля, і ён шукае Бога, хто мы, каб судзіць?»

Каментары20

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць